§ 17. Фінансавая сістэма грамадства

Паняцце фінансавай сістэмы. Фінансы — гэта сукупнасць эканамічных адносін, звязаных са стварэннем і выкарыстаннем грашовых сродкаў. Тэрмін «фінансаваць» значыць «забяспечыць грашыма тую ці іншую дзейнасць». Напрыклад, можна фінансаваць навучанне дзіцяці ў спартыўнай секцыі (сямейныя фінансы), працу завода па выпуску малочнай прадукцыі (фінансы прадпрыемства), выданне школьных падручнікаў (дзяржаўныя фінансы).

Фінансавая сістэма — гэта сістэма збору і размеркавання дзяржаўнай уладай грашовых сродкаў.

Бюджэт (ад англ. budget — сумка, кашалёк) — гэта зводны план збору даходаў і выкарыстання атрыманых сродкаў на пакрыццё расходаў за пэўны перыяд.

icon-task
Вызначце, што з’яўляецца асноўнай крыніцай даходаў і асноўным пунктам расходаў беларускіх домагаспадарак.