§ 16. Канкурэнцыя і яе роля ў эканоміцы

icon-questions

1. Што такое канкурэнцыя? Чаму канкурэнцыю лічаць галоўным маторам рыначнай эканомікі?

2. Вытворчасць якіх тавараў і паслуг павінна быць дзяржаўнай манаполіяй? Чаму?

3. У вытворчасць халадзільнікаў укаранілі новую тэхналогію, што забяспечыла зніжэнне выдаткаў. Што здарыцца з прапановай на рынку гэтага тавару? Аргументуйце свой адказ. Ахарактарызуйце ролю канкурэнцыі ў развіцці эканомікі.

icon-idea
Правядзіце міні-даследаванне і складзіце спіс пад назвай «Асноўныя маркетынгавыя прыёмы, або Як стымуляваць спажыўца да пакупак». Абмяркуйце ў класе атрыманыя спісы маркетынгавых прыёмаў і хітрыкаў. Выкарыстайце памятку для выяўлення характэрных прыёмаў пры стварэнні рэкламы.