§ 14. Грашова-крэдытная сістэма
1. Якія функцыі выконваюць грошы ў эканоміцы?
2. Растлумачце, чаму стаўкі па крэдытах вышэйшыя, чым па ўкладах.
3. Якія паслугі аказваюць банкі, акрамя розных відаў крэдытаў? Назавіце галоўнае адрозненне цэнтральнага банка ад камерцыйных банкаў.
Выканайце міні-праект «Што такое блокчэйн?». Падрыхтуйце відэападкаст па асноўных пытаннях. Якія сферы выкарыстання існуюць для тэхналогіі блокчэйн? Як ствараюцца крыптавалюты пры дапамозе блокчэйна? У чым заключаюцца рызыкі выкарыстання крыптавалют?