§ 4. Сацыяльная камунікацыя

icon-questions

1. На перапынку адзін вучань расказвае некалькім аднакласнікам пра хакейны матч, які ён наведаў учора ў якасці балельшчыка, і запрашае іх схадзіць разам з ім на наступны матч. Складзіце структурную схему сацыяльнай камунікацыі для апісання сітуацыі. Класіфікуйце, якія віды сацыяльнай камунікацыі прадстаўлены ў дадзенай сітуацыі.

2. Сфармулюйце асаблівасці масавай камунікацыі ў сучасным грамадстве.

3. Аргументуйце з прыцягненнем статыстычных даных, які сродак масавай камунікацыі з’яўляецца найбольш распаўсюджаным, займае галоўныя пазіцыі ў грамадстве.

4. Прааналізуйце актуальную навіну, якая выклікала шырокі грамадскі рэзананс.

icon-idea

Выканайце міні-праект «Лаві фэйк» па выяўленні фэйкаў у навінах у маладзёжных інтэрнэт-супольнасцях. Выкарыстайце памятку па выяўленні фэйкавай інфармацыі.