§ 2. Работа з табліцамі базы даных

2.3. Звязванне табліц базы даных

Сувязі паміж табліцамі шматтаблічнай БД дазваляюць забяспечыць аб’яднанне даных некалькіх табліц. Лагічная структура базы даных (табліцы і сувязі паміж імі) запамінаецца ў Схеме данных.

Сувязь паміж табліцамі БД ажыццяўляецца шляхам супастаўлення даных у палях, па якіх звязваюцца табліцы, — палях сувязі (прыклад 2.17)

Перад стварэннем сувязей неабходна закрыць усе табліцы. Ствараць ці змяняць сувязі паміж адкрытымі табліцамі нельга.

Віды сувязей:

1. Адзін да многіх. Кожнаму запісу ў адной табліцы могуць адпавядаць некалькі запісаў у іншай табліцы.

2. Многія да многіх. Кожнаму запісу ў адной табліцы могуць адпавядаць некалькі запісаў у іншай табліцы і наадварот.

3. Адзін да аднаго. Кожнаму запісу ў адной табліцы можа адпавядаць толькі адзін запіс у іншай табліцы. Звычайна гэта сувязь паміж двума ключавымі палямі.

Пры ўстанаўленні сувязі паміж табліцамі палі сувязі не абавязкова павінны мець аднолькавыя назвы. Аднак у іх павінен быць адзін і той жа тып даных. Выключэннем з’яўляецца выпадак, калі ключавое поле належыць да тыпу Счетчик. Поле тыпу Счетчик можна звязаць з полем лікавага тыпу, калі фармат даных у гэтых палях супадае. Гэта ж правіла дзейнічае ў выпадку, калі абодва палі, якія звязваюцца, з’яўляюцца лікавымі.

Калі пасля ўстанаўлення сувязі адкрыць табліцу, ад якой ідзе сувязь, то ў акне, якое адкрыецца, бачныя знакі  размешчаныя ў левай частцы запісаў (прыклад 2.18)Іх прысутнасць гаворыць пра наяўнасць сувязі ключавога поля табліцы «Гарады» з іншай табліцай. Пасля пстрычкі на знаку  адкрыецца ўложаная табліца, што змяшчае тыя запісы табліцы, значэнне поля якіх роўна велічыні аднайменнага поля запісу табліцы «Гарады».

Прыклад 2.17. Стварэнне сувязі.

1. На ўкладцы Работа с базами данных выбраць кнопку Схема данных:  

З’явіцца дыялогавае акно:

2. У акне двойчы пстрыкнуць па назвах табліц, якія неабходна звязаць, або пстрыкнуць па назве табліцы і націснуць кнопку Добавить.

3. Закрыць акно Добавление таблицы.

4. Перацягнуць поле сувязі з адной табліцы на поле сувязі ў другой.

Часта звязваюць ключавое поле (вылучанае паўтлустым) адной табліцы з аналагічным полем другой табліцы.

З’явіцца акно Изменение связей:

Пераканацца, што ў кожным са слупкоў гэтага акна адлюстроўваюцца назвы патрэбных палёў. Пры неабходнасці іх можна змяніць.

5. Задаць параметры сувязі:

6. Націснуць кнопку   .

7. Вынік:

Прыклад 2.18. Прагляд даных ў звязаных табліцах.