§ 2. Работа з табліцамі базы даных

2.1. Стварэнне табліц базы даных

Табліца — асноўны аб’ект базы даных, прызначаны для захоўвання даных у структураваным выглядзе.

База даных можа быць аднатаблічнай, г. зн. захоўваць адну табліцу. Пры вялікай колькасці аб’ектаў са шматлікімі ўласцівасцямі захоўванне даных у адной табліцы можа быць нязручным для далейшага выкарыстання базы даных. У такім выпадку мае сэнс прадставіць БД у выглядзе некалькіх табліц, сувязі паміж якімі ўстанаўліваюцца з дапамогай супадаючых палёў, г. зн. як шматтаблічную базу даных.

На аснове табліц ствараюцца іншыя аб’екты базы даных.

У працэсе стварэння табліц можна вылучыць этапы:

1. Стварэнне аб’екта Таблица (прыклад 2.1).

2. Апісанне структуры табліцы — імёнаў палёў, тыпаў і ўласцівасцей даных у іх.

3. Увод даных у табліцу.

Працаваць з табліцамі баз даных можна ў двух рэжымах  (прыклад 2.2).

Апісанне структуры табліцы (прыклад 2.3) выконваецца ў рэжыме Конструктор (гл. Дадатак да главы 1).

Даныя ў табліцу ўводзяцца ў рэжыме Таблица. У гэтым рэжыме можна таксама праглядаць і змяняць структуру табліцы.

Табліцы ў рэляцыйных базах даных павінны валодаць наступнымі ўласцівасцямі:

1. У табліцы не можа быць двух запісаў з цалкам супадаючымі данымі.

2. Палі табліцы павінны размяшчацца ў парадку, які вызначаецца пры яе стварэнні.

3. У табліцы абавязкова павінна быць хоць бы адно поле.

Кожнае поле павінна мець унікальнае імя (адно ў межах табліцы). Усе значэнні ў адным полі маюць адзін тып (лік, тэкст, дата і г. д.).

Табліца базы даных падобная да электроннай табліцы, і ў Access рэалізавана магчымасць імпартаваць даныя з электронных табліц у БД  (прыклад 2.4).

Прыклад 2.1. Стварэнне аб’екта Таблица ў Access.

Прыклад 2.2. Рэжымы работы з табліцамі ў Access.

Прыклад 2.3. Апісанне структуры табліцы.

Прыклад 2.4. Імпарт табліцы з Excel у Access.

На ўкладцы Внешние данные выбраць Excel:

2. У акне Внешние данные націснуць кнопку .

3. У акне Открытие файла выбраць файл з электроннай табліцай і пацвердзіць выбар.

4. У акне Импорт электроннай табліцы на кожным кроку зрабіць патрэбны выбар і націснуць кнопку Далее.

Напрыклад, на другім кроку паставіць птушку, калі змесціва першага радка імпартуемай табліцы будзе выкарыстоўвацца ў якасці імёнаў палёў табліцы базы даных:

5. Пасля завяршэння націснуць кнопку .