§ 2. Работа з табліцамі базы даных

2.2. Увод і рэдагаванне даных у табліцы

Пры стварэнні структуры табліцы ў рэжыме Канструктара табліцы (гл. Дадатак да главы 1) вызначаюцца імёны палёў  (прыклад 2.5) і наладжваюцца іх уласцівасці — тып і фармат.

Змяняць імёны палёў можна як у рэжыме канструктара, так і ў рэжыме табліцы. Выбіраць імёны палёў трэба так, каб імя было кароткім і адлюстроўвала сэнс даных, якія захоўваюцца ў полі.

Тып даных павінен адпавядаць значэнням, якія мяркуецца ўводзіць у поле, і аперацыям, якія будуць выконвацца з гэтымі значэннямі. Для поля можа быць вызначаны адзін з наступных тыпаў:

1. Текстовый. Кароткі тэкст (да 255 сімвалаў) і доўгі тэкст.

2. Числовой. Лікавыя даныя (цэлыя або рэчаісныя).

3. Дата и время. Дата і/або час.

4. Денежный. Грашовыя даныя, якія  захоўваюцца з дакладнасцю да 4 дзясятковых знакаў пасля коскі.

5. Счетчик. Паслядоўнасць цэлых лікаў, якія задаюцца аўтаматычна пры ўводзе запісаў. Гэтыя лікі нельга змяніць.

6. Логический. Можа мець значэнні Истина або Ложь.

7. Поле объекта OLE. Відарысы ў фармаце Точечный рисунок.

8. Гиперссылка. Спасылка на інфармацыйны рэсурс у Інтэрнэце.

9. Вложение. Улажэннямі могуць быць відарысы, дакументы, электронныя табліцы, дыаграмы і іншыя файлы.

(Разгледьзьце прыклад 2.6.)

У табліцах улажэнне адлюстроўваецца знакам  з вызначэннем у дужках колькасці ўлажэнняў (прыклад 2.7)Каб убачыць змесціва ўлажэння, неабходна стварыць форму або справаздачу.

Поле кожнага тыпу мае свой набор уласцівасцей. Найбольш важнымі з’яўляюцца:

1. Размер поля (прыклад 2.8)які вызначае максімальна магчымую даўжыню тэксту або ліку.

2. Формат поля, які ўстанаўлівае фармат даных (прыклад 2.9).

Звычайна адно з палёў табліцы пры стварэнні структуры вызначаецца як ключавое поле — ключ  (прыклад 2.10).

Ключ (ключавое поле) — поле, значэнні якога дазваляюць адназначна вызначыць кожны запіс табліцы.

У табліцы не можа быць двух запісаў, якія маюць аднолькавае значэнне ключа.

Новая табліца складаецца з аднаго пустога запісу (прыклад 2.11). Увод даных  у табліцу базы выконваецца ў Режиме таблицы і мала чым адрозніваецца ад уводу даных у электронную табліцу. Пры ўводзе даных пусты запіс зрушваецца ў канец табліцы (прыклад 2.12). Адмяніць увод значэння ў поле перад пераходам да іншага поля можна, націснуўшы клавішу Esc ці    на панэлі хуткага доступу.

Пры запаўненні табліц базы даных трэба выконваць пэўныя правілы:

1. Запаўненне табліц павінна выконвацца па запісах.

2. Даныя, што ўводзяцца, павінны адпавядаць зададзенаму пры стварэнні структуры табліцы тыпу. У выпадку неадпаведнасці з’яўляецца паведамленне пра гэта.

Перад рэдагаваннем запісаў табліцы неабходна іх вылучыць. Для гэтага дастаткова выканаць пстрычку у полі маркера адпаведнага запісу  (прыклад 2.13)Адмяняецца вылучэнне пстрычкай у любым месцы табліцы па-за вылучэннем.

Пры рабоце з данымі ў полі маркера запісу табліцы можа адлюстроўвацца адзін з наступных сімвалаў:

1. Зорачка. Абазначае пусты запіс у канцы табліцы.

2. Аловак. Абазначае, што запіс рэдагуецца.

(Разгледзьце прыклад 2.14.)

Завяршэнне ўводу значэнняў запісу ажыццяўляецца пры пераходзе да любога іншага запісу. Access аўтаматычна захоўвае кожны запіс пасля завяршэння яго апрацоўкі.

Для выдалення запісу неабходна выканаць каманду Удалить запись кантэкставага меню вылучанага запісу (прыклад 2.15).

Для хуткага перамяшчэння паміж запісамі можна выкарыстоўваць кнопкі панэлі навігацыі акна табліцы (прыклад 2.16).

Прыклад 2.5. Вызначэнне імёнаў палёў табліцы.

Імёны палёў павінны быць унікальныя і змяшчаць не больш за 64 сімвалы. Яны могуць уключаць любыя камбінацыі літар, лічбаў, прабелаў і спецыяльных сімвалаў, за выключэннем:

  • кропкі;
  • клічніка;
  • надрадковага сімвала;
  • прамых дужак.

Імя не павінна пачынацца з прабелу.

Прыклад 2.6. Вызначэнне тыпу даных у полі табліцы.

Для раскрыцця спіса тыпаў палёў неабходна націснуць на кнопку са стрэлкай.

Прыклад 2.7. Тып даных Вложение.

У гэтай табліцы ўлажэннямі з’яўляюцца файлы з відарысамі памятных манет Рэспублікі Беларусь (аверс і рэверс).

Прыклад 2.8. Уласцівасць Размер поля тыпа даных Числовой.

Прыклад 2.9. Уласцівасць Формат поля тыпа даных Денежный.

Прыклад 2.10. Вызначэнне ключавога поля ў структуры табліцы.

Для вызначэння поля як ключавога трэба выбраць кнопку:

У якасці ключа часцей за ўсё выкарыстоўваюць поле, якое змяшчае тып даных Счетчик. Аднак часам больш зручна ў якасці ключа табліцы выкарыстоўваць іншыя палі: код тавару, інвентарны нумар і да т. п.

Прыклад 2.11. Новая табліца.

Прыклад 2.12. Запаўненне табліцы данымі ў Access.

Пры ўводзе даных да наступнай ячэйкі можна перайсці пры дапамозе клавішы Enter або Tab. У адваротным напрамку — з дапамогай камбінацыі клавіш Shift + Tab. Выкарыстоўваючы камбінацыю клавіш Ctrl + Home, можна перайсці ў першую ячэйку табліцы, Ctrl + End — у апошнюю.

Прыклад 2.13. Вылучэнне запісу табліцы.

Прыклад 2.14. Сімвалы ў полі маркера.

Прыклад 2.15. Выдаленне запісу з табліцы.

Прыклад 2.16. Панэль навігацыі табліцы базы даных.