Патрыятычная лірыка Цёткі
Пытанні
1. Якія тэмы і праблемы ўздымаюцца ў вершах «Мае думкі», «Вера беларуса», «Мора»? Дакажыце, што на гэтыя вершы Цёткі паўплывала фальклорная традыцыя. |
|
2. Знайдзіце ў вершы «Вера беларуса» гіпербалы, якія паказваюць народную сілу. Для чаго аўтар выкарыстала іх у творы-закліку? Які тэмп верша ў фрагменце з іпербаламі — хуткі, энергічны або ўрачысты, запаволены? Якія знакі прыпынку ўказваюць на тэмп? |
|
3. Параўнайце эмоцыі, якія перадаюцца ў першай («Хацела б быць…») і другой («Альбо ветрам абярнуся…») частках верша «Мае думкі». Прасачыце, якімі часцінамі мовы пераважна выражаецца настрой твора. Як ён змяняецца ад пачатку да фіналу верша? |
|
4. Прааналізуйце верш Цёткі «Мора» паводле алгарытму аналізу паэтычнага твора. Звярніце ўвагу на выкарыстанне ў гэтым вершы сінтаксічных сродкаў выразнасці. |
|
5. Зборнік Цёткі «Скрыпка беларуская» быў падпісаны псеўданімам Гаўрыла з Полацка. Як гэты псеўданім указвае на сувязь творчасці пісьменніцы са спадчынай Францыска Скарыны, Сімяона Полацкага, Францішка Багушэвіча? Паразважайце, чаму Алаіза Пашкевіч узяла такое літаратурнае імя. |
|
6. Пазнаёмцеся з песнямі на словы Цёткі. Уявіце, што вы — прадзюсар, якому прапанавалі падрыхтаваць музычную кампазіцыю для сучаснай моладзі, створаную на вершы пісьменніцы. Які тэкст і па якіх крытэрыях вы выбераце? Якім чынам вы будзеце дзейнічаць: возьмеце гатовы трэк, прапануеце кавер або створыце новую песню? Як будзеце папулярызаваць кампазіцыю? |