§ 32. Правіла Ленца. Закон электрамагнітнай індукцыі

Прыклад рашэння задачы
Мал.
Мал. 183

Вызначце напрамак індукцыйнага току ў саленоідзе, які паказаны на малюнку 183.

Рашэнне. Пры набліжэнні паўночнага полюса магніта да саленоіда ў ім індуцыруецца электрычны ток такога напрамку, пры якім бліжэйшы да магніта канец саленоіда набывае ўласцівасці паўночнага магнітнага полюса. Вызначыўшы напрамак току паводле правіла свярдзёлка (правіла гадзіннікавай стрэлкі), бачым, што ток у саленоідзе накіраваны ад пункта А да пункта В. Пры аддаленні паўночнага полюса магніта ад саленоіда ў ім узнікае індукцыйны ток, накіраваны ад пункта В да пункта А.