§ 25. Умовы існавання пастаяннага электрычнага току. Пабочныя сілы. ЭРС крыніцы току

Электрарухаючая сіла крыніцы току. Асноўнай характарыстыкай крыніцы току з’яўляецца электрарухаючая сіла (ЭРС)*. Абазначаюць яе calligraphic E.

ЭРС — фізічная скалярная велічыня, роўная адносінам работы пабочнай сілы па перамяшчэнні дадатнага электрычнага зараду ўнутры крыніцы току ад яго адмоўнага полюса да дадатнага да значэння гэтага зараду:

calligraphic E equals A subscript паб over q. 

(25.1)

Параўнаўшы формулы U subscript 12 equals A subscript 12 over q subscript 0 і (25.1), можна зрабіць выснову, што адзінкай вымярэння ЭРС у СІ з’яўляецца вольт (В).

Такім чынам, ЭРС лікава роўная рабоце пабочнай сілы па перамяшчэнні адзінкавага зараду ўнутры крыніцы току паміж яго полюсамі (дадатнага зараду ад адмоўнага полюса да дадатнага, адмоўнага зараду, наадварот, ад дадатнага полюса да адмоўнага).

Адсылка да электроннага дадатку для павышанага ўзроўню

ЭРС з'яўляецца энергетычнай характарыстыкай крыніцы току. Патэнцыяльная энергія электрычнага зараду, які перамяшчаецца ўнутры крыніцы, павялічваецца за кошт работы пабочных сіл. Пры падключэнні правадніка да полюсаў крыніцы гэтая энергія расходуецца на перамяшчэнне зараду па ўсім электрычным ланцугу.

Паколькі пабочныя сілы дзейнічаюць на зараджаныя часціцы толькі ўнутры крыніц току, то можна сцвярджаць, што ЭРС лікава роўная рабоце пабочных сіл па перамяшчэнні адзінкавага зараду па ўсім замкнутым ланцугу.

Ад тэорыі да практыкі

Сіла току ў ланцугу I = 1,5 А. Якую работу выконвае пабочная сіла за прамежак часу t = 1,0 мін, калі ЭРС крыніцы току calligraphic E = 6,0 В?

img

img

1. Якія ўмовы існавання электрычнага току?

2. Якія сілы называюць пабочнымі?

3. Якая роля крыніцы току ў электрычным ланцугу?

4. Што называюць знешнім участкам электрычнага ланцуга? унутраным?

5. Які напрамак упарадкаванага руху свабодных электронаў на знешнім і ўнутраным участках ланцуга?

6. Што называюць ЭРС крыніцы току?

Адсылка да электроннага дадатку для павышанага ўзроўню

7. Ці існуе электрычнае поле паміж полюсамі крыніцы току ў незамкнутым ланцугу? Адлюструйце схематычна электрычнае поле крыніцы току ў замкнутым і незамкнутым ланцугу.

* Тэрмін «электрарухаючая сіла» не зусім удалы, бо ў дадзеным выпадку гаворка не ідзе ні пра якую сілу, вымераную ў ньютанах. Таму надалей мы будзем выкарыстоўваць толькі скарочаную назву ЭРС.