§ 24. Энергія электрастатычнага поля кандэнсатара

Практыкаванне 18

1. Вызначце энергію электрастатычнага поля кандэнсатара электраёмістасцю C = 0,20 мкФ, калі напружанне на ім U = 200 В.

2. Модуль напружанасці аднароднага электрастатычнага поля паміж абкладкамі плоскага паветранага кандэнсатара E equals 200 space кВ over straight м. Вызначце адлегласць паміж абкладкамі, калі плошча іх перакрыцця S = 100 см2, а энергія электрастатычнага поля кандэнсатара W = 35,4 мкДж.

3. Энергія электрастатычнага поля зараджанага плоскага кандэнсатара W1 = 5 мкДж, калі паміж яго абкладкамі знаходзіцца газа, дыэлектрычная пранікальнасць якой ε1 = 2. Вызначце энергію поля гэтага кандэнсатара, калі прастора паміж яго абкладкамі будзе запоўнена трансфарматарным алеем, дыэлектрычная пранікальнасць якога ε2 = 2,5.

4. Плоскі кандэнсатар, плошча перакрыцця абкладак якога S = 40 см2, а адлегласць паміж імі d = 8,0 мм, запоўнены трансфарматарным алеем з дыэлектрычнай пранікальнасцю ε = 2,5. Вызначце энергію і модуль напружанасці электрастатычнага поля кандэнсатара, калі напружанне на ім U = 200 В.

5. Плоскі кандэнсатар падключылі да крыніцы току і зарадзілі да напружання U<sub>1 = 220 В. Адключыўшы кандэнсатар ад крыніцы току, павялічылі адлегласць паміж яго абкладкамі ад d1 = 1,0 см да d2 = 3,0 см. Вызначце модуль напружанасці электрастатычнага поля і напружанне паміж абкладкамі кандэнсатара пасля іх рассоўвання.

Адсылка да электроннага дадатку для павышанага ўзроўню

6. Плоскі паветраны кандэнсатар падключылі да крыніцы току. Як зменяцца электраёмістасць, напружанне і патэнцыяльная энергія ўзаемадзеяння зарадаў на абкладках кандэнсатара, калі павялічыць адлегласць паміж яго абкладкамі? Да кожнага элемента першага слупка падбярыце адпаведны элемент з другога.

Фізічная велічыня

Змяненне велічыні

А. Электраёмістасць

Б. Напружанне

В. Патэнцыяльная энергія

1. Павялічыцца

2. Паменшыцца

3. Не зменіцца

 

7. Да кандэнсатара электраёмістасцю С1 = 0,10 мкФ, напружанне паміж абкладкамі якога U = 1,6 · 102 В, паралельна падключылі першапачаткова незараджаны кандэнсатар электраёмістасцю С2 = С1 = 0,10 мкФ. Вызначце энергію батарэі пасля злучэння кандэнсатараў.