§ 22-3. Электрычная ёмістасць. Электрычная ёмістасць адасобленага правадніка

Праваднікі і сістэмы, якія складаюцца з некалькіх праваднікоў, маюць уласцівасць назапашваць электрычны зарад. Высветлім, якая фізічная велічыня характарызуе гэтую ўласцівасць.

Электрычная ёмістасць. Для характарыстыкі ўласцівасці правадніка назапашваць электрычны зарад увялі фізічную велічыню — электрычную ёмістасць С. Для тлумачэння фізічнага сэнсу гэтай велічыні разгледзім наступны дослед: далучым тонкім доўгім правадніком да стрыжня электрометра з заземленым корпусам адасоблены полы металічны шар.

Праваднік лічаць адасобленым, калі ён размешчаны воддаль ад магчымых крыніц электрычнага поля як праводных, так і неправодных цел. Калі паблізу зараджанага правадніка знаходзяцца іншыя целы, то з прычыны з'явы электрастатычнай індукцыі ў правадніках адбываецца пераразмеркаванне свабодных электрычных зарадаў — узнікаюць індуцыраваныя зарады, а ў дыэлектрыках — зрушэнне ў супрацьлеглыя бакі рознаіменных зарадаў, што ўваходзяць у склад атамаў рэчыва, і гэта прыводзіць да ўзнікнення палярызацыйных зарадаў. Палярызацыйныя зарады, якія ўзнікаюць у дыэлектрыках, і зарады, што індуцыруюцца на правадніках, ствараюць дадатковае электрастатычнае поле, якое змяняе патэнцыял зараджанага правадніка.

Дакранаючыся наэлектрызаваным праводным шарыкам, замацаваным на ізалявальнай ручцы, да ўнутранай паверхні полага металічнага шара, будзем паслядоўна надаваць яму аднолькавыя дадатныя электрычныя зарады, павялічваючы яго сумарны зарад у 2, 3 і г. д. разоў (мал. 118.12). Чым большы электрычны зарад нададзены шару, тым большым стане яго патэнцыял, бо straight phi equals k q over R, дзе R — радыус шара.  Такім чынам, у колькі разоў павялічыўся зарад шара, адпаведна ў столькі ж разоў павялічыўся і яго патэнцыял, гэта значыць адносіны электрычнага зараду да патэнцыялу застаюцца велічынёй пастаяннай для дадзенага адасобленага шара: q subscript 1 over straight phi subscript 1 equals q subscript 2 over straight phi subscript 2 equals q subscript 3 over straight phi subscript 3 equals times times times equals q subscript n over straight phi subscript n equals const.

Мал.
Мал. 118.12

Прамая прапарцыянальная залежнасць паміж патэнцыялам і электрычным зарадам уласцівая не толькі адасобленым шарападобным праваднікам, але і любым адасобленым праваднікам адвольнай формы. Неабходна толькі, каб форма і памеры правадніка, а таксама дыэлектрычныя ўласцівасці асяроддзя, у якім ён знаходзіцца, заставаліся нязменнымі.

Электрычная ёмістасць адасобленага правадніка — фізічная скалярная велічыня, якая колькасна характарызуе здольнасць правадніка назапашваць электрычны зарад і роўная адносінам зараду правадніка да яго патэнцыялу:

C equals q over straight phi.

Звяртаем вашу ўвагу, што электрычная ёмістасць з'яўляецца характарыстыкай правадніка і не залежыць ні ад наяўнасці залішняга зараду, ні ад яго патэнцыялу. Паколькі зарады размяшчаюцца толькі на знешняй паверхні правадніка, то ні ад рэчыва, з якога ён выраблены, ні ад яго масы электраёмістасць правадніка таксама не залежыць. Яна залежыць толькі ад формы і памераў правадніка, а таксама ад дыэлектрычнай пранікальнасці асяроддзя, у якім гэты адасоблены праваднік знаходзіцца. Напрыклад, электраёмістасць адасобленага праводнага шара радыусам R, які знаходзіцца ў неабмежаваным аднародным асяроддзі з дыэлектрычнай пранікальнасцю e, вызначаюць па формуле: 

С equals 4 pi epsilon subscript 0 epsilon R*.

Адзінкай электрычнай ёмістасці ў СІ з'яўляецца фарад (Ф).

1 straight Ф equals fraction numerator 1 Кл over denominator 1 straight В end fraction.

1 Ф — вельмі вялікая электраёмістасць. Электроёмістасцю С = 1 Ф валодаў бы ў вакууме адасоблены шар радыусам R = 9 ∙ 10м (для параўнання: радыус зямнога шара RЗ = 6,4 ∙ 106 м). Таму на практыцы выкарыстоўваюць дзельныя адзінкі: мікрафарад (1 мкф = 1 · 10–6 Ф), нанафарад (1 нф = 1 · 10–9 Ф) і пікафарад (1 пф = 1 · 10–12 Ф).

Напрыклад, электрамістасць такога вялізнага правадніка, як зямны шар, роўная С = 0,71 мФ, а электраёмістасць чалавечага цела прыкладна С = 50 пФ.

З гісторыі фізікі

У XVII–XVIII ст. вучоныя разглядалі электрычнасць як нематэрыяльную вадкасць. Гэтая вадкасць магла ўлівацца ў праваднік і вылівацца з яго. Так з'явіўся тэрмін «электрычная ёмістасць».

img

1. Які праваднік можна лічыць адасобленым?

2. Што называюць электрычнай ёмістасцю адасобленага правадніка?

3. Ад чаго залежыць электраёмістасць адасобленага правадніка?

4. Ці ёсць электраёмістасць у незараджанага правадніка?

5. Ці можна, прааналізаваўшы формулу C equals q over straight phi для разліку электраёмістасці адасобленага правадніка, сцвярджаць, што яго электраёмістасць залежыць ад зараду і патэнцыялу правадніка?

6. Два праводныя зараджаныя шары прыводзяць у судакрананне. Як размяркуюцца зарады на шарах, калі адзін з іх алюмініевы, а другі стальны і радыусы шароў аднолькавыя?

* Гэты выраз можна атрымаць у выніку матэматычных пераўтварэнняў дзвюх формул: для находжання электраёмістасці C equals q over straight phi і патэнцыялу заражанага шара straight phi equals fraction numerator q over denominator 4 straight pi straight epsilon subscript 0 straight epsilon R end fraction.