§ 16. Электрычны зарад. Закон захавання электрычнага зараду

Практыкаванне 12

1. Ці можна пры электрызацыі шкляной палачкі аб шоўк надаць ёй зарад q = 4,8 · 10–21 Кл?

2. Металічны шарык мае N = 5,0 · 105 залішніх электронаў. Вызначце яго электрычны зарад.

3. Два аднолькавыя металічныя шарыкі замацаваны так, што адлегласць паміж імі істотна большая за іх памеры (мал. 97). Вызначце, які зарад будзе на такім самым трэцім шарыку, калі ім спачатку дакрануцца да першага шарыка, а затым да другога. Першапачатковыя зарады шарыкаў: q1 = 3е; q2 = –8е і q3 = 5е.

Мал.
Мал. 97

4. Вызначце сумарны зарад усіх пратонаў, якія змяшчаюцца ў вадзе аб’ёмам V = 10 см3 (дзве чайныя лыжкі).

5. Два аднолькавыя металічныя шары, электрычныя зарады якіх q1 = –4,0 · 10–14 Кл і q2 = 2,0 · 10–13 Кл, прывялі ў судакрананне. Вызначце лік электронаў, якія перайшлі з першага шара на другі.

Адсылка да электроннага дадатку для павышанага ўзроўню

6. Пасля таго як адасоблены шарык радыусам R = 4,0 см зарадзілі, на кожным квадратным міліметры яго паверхні знаходзіўся зарад q1 = 2,0 · 10–13 Кл. Вызначце зарад, які быў перададзены шарыку.

7. Пасля таго як два дадатныя аднайменна зараджаныя металічныя шарыкі аднолькавага памеру прывялі ў судакрананне, зарад аднаго з іх павялічыўся на α = 50 %. Вызначце адносіны першапачатковых зарадаў шарыкаў.

8. Зарад меднага шара q = 25 нКл. Вызначце, якую частку сваіх валентных электронаў страціў шар, калі яго маса m = 0,10 кг. Валентнасць медзі n = 1.