§ 14. Першы закон тэрмадынамікі. Прымяненне першага закона тэрмадынамікі да ізапрацэсаў змянення стану ідэальнага газу

Практыкаванне 10

Мал.
Мал. 82

1. Вызначце колькасць цеплаты, перададзеную кіслароду, калі пры ізатэрмічным расшырэнні работа, выкананая сілай ціску газу, А = 6,4 кДж.

2. З ідэальным газам пэўнай масы ажыццёўлены працэс, графік якога прыведзены на малюнку 82. Чаму роўная работа сілы ціску газу? Атрымліваў ці аддаваў газ колькасць цеплаты ў гэтым працэсе? Як змянілася ўнутраная энергія газу?

Запоўніце табліцу ў сшытку (гл. прыклад 2).

Работа сілы ціску газу Колькасць цеплаты Прырашчэнне ўнутранай энергіі газу
Мал.
Мал. 83

3. З ідэальным газам пэўнай масы ажыццявілі працэс, графік якога прыведзены на малюнку 83. Вызначце прырашчэнне ўнутранай энергіі газу, калі ён аддаў колькасць цеплаты Q12 = –2,25 кДж.

4. У герметычна закрытым балоне знаходзіцца азот масай m = 4,00 кг. Вызначце колькасць цеплаты, якую перадалі азоту пры павышэнні яго тэмпературы на ΔT = 120 К, калі ўдзельная цеплаёмістасць азоту пры пастаянным аб’ёме с subscript V space equals space 745 space fraction numerator Дж over denominator кг times straight К end fraction.

5. Пры ізабарным расшырэнні сілай ціску ідэальнага аднаатамнага газу выканана работа А = 50,0 кДж. Вызначце прырашчэнне ўнутранай энергіі газу і перададзеную яму колькасць цеплаты.

Адсылка да электроннага дадатку для павышанага ўзроўню

6. Ідэальны газ, колькасць рэчыва якога пастаянная, зведвае адыябатнае сцісканне. Як змяняюцца ў гэтым працэсе ціск і тэмпература газу? Выберыце правільнае сцвярджэнне.

1) Ціск і тэмпература газу памяншаюцца.

2) Ціск павялічваецца, а тэмпература газу памяншаецца.

3) Ціск памяншаецца, а тэмпература газу павялічваецца.

4) Ціск і тэмпература газу павялічваюцца.

5) Ціск павялічваецца, а тэмпература газу не змяняецца.

7. Гелій, колькасць рэчыва якога ν = 2 моль, які знаходзіўся пры тэмпературы T = 300 К, спачатку ізабарна нагрэлі, а затым ізахорна перавялі ў стан з тэмпературай, роўнай пачатковай. Вызначце, у колькі разоў павялічыўся аб’ём гелію, калі алгебраічная сума колькасцей атрыманай і аддадзенай цеплаты Q = 5 кДж.