§ 13. Колькасць цеплаты

Практыкаванне 9

1. Каб павялічыць тэмпературу вады, маса якой m1 = 230 г, на ∆T1 = 30,0 К, патрабуецца такая ж колькасць цеплаты, як і для павелічэння тэмпературы жалезнага бруска на ∆T2 = 50,0 К. Вызначце масу бруска. Удзельныя цеплаёмістасці: вады c subscript 1 space equals space 4 comma 20 times 10 cubed space fraction numerator Дж over denominator кг times straight К end fraction, жалеза c subscript 2 space equals space 4 comma 60 times 10 squared space fraction numerator Дж over denominator кг times straight К end fraction.

2. Вадкае волава пры тэмпературы плаўлення t1 = 232 °C улілі ў ваду, маса якой m2 = 2,0 кг, а тэмпература t2 = 12 °C. У выніку тэмпература вады павысілася да t = 32 °C. Вызначце масу волава. Цеплаабмен з навакольным асяроддзем, цеплаёмістасць пасудзіны, у якой знаходзілася вада, і выпарэнне вады можна не прымаць пад увагу. Удзельныя цеплаёмістасці: волава c subscript 1 space equals space 0 comma 25 space fraction numerator кДж over denominator кг times straight К end fraction, вады c subscript 2 space equals space 4 comma 2 space fraction numerator кДж over denominator кг times straight К end fraction; удзельная цеплата плаўлення волава straight lambda subscript 1 space equals space 60 comma 3 space кДж over кг.

3. У цеплаізаляванай пасудзіне, цеплаёмістасць якой можна не ўлічваць, знаходзіцца вада масай m1 = 0,40 кг пры тэмпературы t1 = 10 °C. У ваду ўпускаюць сухую вадзяную пару масай m2 = 50 г, тэмпература якой t2 = 100 °C. Вызначце тэмпературу вады, якая ўстанавілася ў пасудзіне. Для вады: удзельная цеплаёмістасць c space equals space 4 comma 2 space fraction numerator кДж over denominator кг times straight К end fraction, удзельная цеплата параўтварэння L space equals space 2 comma 26 space МДж over кг.

4. У цеплаізаляванай пасудзіне, цеплаёмістасць якой можна не ўлічваць, знаходзіцца вада аб’ёмам V1 = 3,2 л пры тэмпературы t1 = 20 °С. У ваду апускаюць сталёвы брусок масай m2 = 4,0 кг, нагрэты да тэмпературы t2 = 360 °С. У выніку цеплаабмену вада нагрэлася да тэмпературы t3 = 50 °С, а частка яе ператварылася ў пару. Вызначце масу вады, якая ператварылася ў пару. Для вады: удзельная цеплаёмістасць c subscript 1 space equals space 4 comma 2 times 10 cubed space fraction numerator Дж over denominator кг times straight К end fraction, шчыльнасць straight rho subscript 1 space equals space 1 comma 0 times 10 cubed кг over straight м cubed, удзельная цеплата параўтварэння L subscript 1 space equals space 2 comma 26 times 10 to the power of 6 space Дж over кг, тэмпература кіпення t subscript straight К space equals space 100 space degree straight С. Удзельная цеплаёмістасць сталі c subscript 2 space equals space 4 comma 6 times 10 squared space fraction numerator Дж over denominator кг times straight К end fraction.

5. У каларыметр налілі ваду пры тэмпературы t = 12 °С. Пры правядзенні першага доследу ў ваду змясцілі лёд масай m1 = 0,10 кг, а пры правядзенні другога — лёд масай m2 = 0,20 кг. У абодвух доследах лёд быў узяты пры тэмпературы плаўлення. Вызначце тэмпературу, што ўстанавілася ў каларыметры, калі ў першым і другім доследах яна была аднолькавая.

Адсылка да электроннага дадатку для павышанага ўзроўню

6. Аб’ём метану СН4, які спажываецца газавым воданагравальнікам у мінуту, V equals 40 space дм cubed over мiн. Модуль скорасці патоку вады, што выцякае з воданагравальніка, upsilon equals 3 comma 0 times 10 squared space дм over мiн, а яго дыяметр d = 1,1 см. Ціск газу ў трубе р = 1,4 · 105 Па, а значэнні пачатковай і канчатковай тэмпературы вады t1 = 10 °С i t2 = 92 °С адпаведна. Вызначце каэфіцыент карыснага дзеяння воданагравальніка. Для вады: удзельная цеплаёмістасць c subscript 1 equals 4 comma 2 times 10 cubed space fraction numerator Дж over denominator кг times straight К end fraction, шчыльнасць straight rho subscript 1 equals 1 comma 0 times 10 cubed space кг over straight м cubed, удзельная цеплата згарання метану q equals 35 comma 5 space МДж over straight м cubed.