§ 13. Колькасць цеплаты

Дамашняя лабараторыя

1. Калі вы бераце ў рукі металічныя нажніцы, то яны здаюцца халаднейшымі, чым навакольнае паветра. Маючы толькі бытавы тэрмометр і пасудзіну з вадой, прапануйце дослед, які дазволіць праверыць, ці так гэта на самай справе. Правядзіце гэты дослед.

2. Выкарыстоўваючы бытавы тэрмометр, высветліце, у якім выпадку натуральнае перамешванне вады адбудзецца хутчэй: калі ў гарачую ваду наліваць халодную або ў халодную наліваць гарачую (аб’ёмы вады ў абодвух выпадках аднолькавыя). Растлумачце атрыманы вынік.