§ 13. Колькасць цеплаты

Удзельная цеплата параўтварэння. Фізічную велічыню, лікава роўную колькасці цеплаты, якую трэба перадаць вадкасці масай 1 кг, што знаходзіцца пры тэмпературы кіпення, для ператварэння яе пры пастаяннай тэмпературы ў пару, называюць удзельнай цеплатой параўтварэння L. Адзінкай вымярэння гэтай велічыні з’яўляецца джоўль, падзелены на кілаграм open parentheses Дж over кг close parentheses. Колькасць цеплаты, неабходную для ператварэння вадкасці масай m, папярэдне нагрэтай да тэмпературы кіпення, у пару, вызначаюць па формуле Qп = Lm. Кандэнсацыя пары суправаджаецца выдзяленнем колькасці цеплаты Qк = –Lm.

Ад тэорыі да практыкі

У ходзе эксперымента быў пабудаваны графік залежнасці тэмпературы рэчыва ад абсалютнай велічыні выдзеленай ім у працэсе цеплаабмену колькасці цеплаты (мал. 76). У момант, калі пачаўся адлік часу, у пасудзіне знаходзіўся толькі газ, а яго ціск на працягу ўсяго працэсу заставаўся пастаянным. Якія змены тэмпературы і ўнутранай энергіі рэчыва адлюстраваны на кожным участку графіка?