§ 13. Колькасць цеплаты

Колькасць цеплаты і ўдзельная цеплаёмістасць. Колькаснай мерай энергіі, перададзенай целу (або аддадзенай ім) у працэсе цеплаабмену, з’яўляецца колькасць цеплаты.

У СІ адзінкай колькасці цеплаты Q з’яўляецца джоўль (Дж). Часам для вымярэння колькасці цеплаты выкарыстоўваюць пазасістэмную адзінку — калорыю (1 кал = 4,19 Дж).

Калі працэс цеплаабмену не суправаджаецца змяненнем агрэгатнага стану рэчыва, то

Q = cm(T2T1),

дзе m — маса цела; T2T1 = ∆T — рознасць тэмператур у канцы і ў пачатку працэсу цеплаабмену; судзельная цеплаёмістасць рэчыва — фізічная велічыня, лікава роўная колькасці цеплаты, якую атрымлівае рэчыва масай 1 кг пры павелічэнні яго тэмпературы на 1 К. Удзельную цеплаёмістасць вымяраюць у джоўлях, падзеленых на кілаграм і кельвін open parentheses fraction numerator Дж over denominator кг times straight К end fraction close parentheses.

Удзельная цеплаёмістасць залежыць ад уласцівасцей дадзенага рэчыва і, як паказваюць доследы, у дастаткова вялікім інтэрвале тэмператур практычна не змяняецца. Аднак удзельная цеплаёмістасць газу залежыць ад таго, пры якім працэсе (ізабарным або ізахорным) ажыццяўляецца цеплаабмен.

Ад тэорыі да практыкі

У якога з рэчываў, прыведзеных у табліцы, змена тэмпературы будзе максімальнай пры перадачы ім аднолькавай колькасці цеплаты, калі іх масы роўныя?

Рэчыва алюміній жалеза волава свінец цынк
Удзельная цеплаёмістасць с10 cubed space fraction numerator Дж over denominator кг times straight К end fraction 0,92 0,46 0,25 0,12 0,40

Цікава ведаць

Фізічная велічыня, роўная здабытку масы цела на ўдзельную цеплаёмістасць рэчыва, носіць назву цеплаёмістасць цела. Абазначаюць цеплаёмістасць С і вымяраюць у джоўлях, падзеленых на кельвін open parentheses Дж over straight К close parentheses space colon space C space equals space c m. Цеплаёмістасць, у адрозненне ад удзельнай цеплаёмістасці, з’яўляецца цеплавой характарыстыкай цела, а не рэчыва.