§ 12. Работа ў тэрмадынаміцы

Практыкаванне 8

1. Сіла ціску ідэальнага аднаатамнага газу пэўнай масы выконвае адмоўную работу падчас ізатэрмічнага працэсу. Як змяняюцца ў гэтым працэсе аб’ём, ціск і ўнутраная энергія газу?

2. Газ, ціск якога p = 0,10 МПа, ізабарна расшыраецца. Пры гэтым сіла ціску газу выконвае работу А = 40 Дж. Вызначце, на колькі павялічыўся аб’ём газу.

Мал.
Мал. 75

3. На малюнку 75 прыведзены графік залежнасці ціску газу ад аб’ёму. Вызначце работу, якую выканае сіла ціску газу пры расшырэнні.

4. Пры ізабарным павелічэнні тэмпературы азоту на ΔT = 180 К сілай яго ціску выканана работа А = 25 кДж. Вызначце масу азоту.

5. Ідэальны газ пэўнай масы, тэмпература якога T1 = 290 К і ціск p = 0,20 МПа, займае аб’ём V1 = 0,10 м3. Вызначце работу, якую выканае сіла ціску газу пры яго ізабарным награванні да тэмпературы T2 = 370 К.

Адсылка да электроннага дадатку для павышанага ўзроўню

6. Пры расшырэнні ідэальнага газу, колькасць рэчыва якога ν = 3 моль, яго аб’ём павялічыўся ад V1 = 2 дм3 да V2 = 6 дм3. Абсалютная тэмпература газу змянялася па законе T = αV2, дзе straight alpha equals 1 times 10 to the power of 7 space straight К over straight м to the power of 6 — каэфіцыент прапарцыянальнасці. Вызначце работу, выкананую сілай ціску газу пры яго расшырэнні.