§ 11. Тэрмадынамічная сістэма. Унутраная энергія. Унутраная энергія ідэальнага аднаатамнага газу

Практыкаванне 7

1. Вызначце ўнутраную энергію аргону масай m = 4,0 г пры тэмпературы t = 27 °С.

2. Вызначце прырашчэнне ўнутранай энергіі ідэальнага аднаатамнага газу, колькасць рэчыва якога ν = 2,0 моль, пры яго награванні на Δt = 20 °С.

3. Ідэальны аднаатамны газ займае аб’ём V = 4,0 л, яго ціск p = 0,30 МПа. Вызначце ўнутраную энергію газу.

4. Пры змене стану ідэальнага аднаатамнага газу яго аб’ём павялічыўся ў α = 2,4 раза, а ціск зменшыўся ў β = 1,2 раза. Вызначце адносіны значэнняў унутранай энергіі газу ў канчатковым і пачатковым станах.

5. Маса гелію m = 2,0 кг, яго ціск p = 60 кПа. Вызначце ўнутраную энергію гелію, калі яго шчыльнасць straight rho space equals space 0 comma 20 space кг over straight м cubed.

6. Пры тэмпературы t = 27 °С унутраная энергія аднаатамнага ідэальнага газу U = 1,2 Дж. Вызначце колькасць атамаў газу.

Адсылка да электроннага дадатку для павышанага ўзроўню

7. Ідэальны аднаатамны газ пераходзіць з аднаго стану ў другі так, што яго ціск змяняецца па законе p = AT2, дзе А — каэфіцыент прапарцыянальнасці. Пры павелічэнні аб’ёму газу ў 3 разы прырашчэнне яго ўнутранай энергіі ΔU = U2U1 = –0,6 кДж. Вызначце першапачатковы ціск газу, калі яго аб’ём у пачатковым стане V1 = 3 л.