§ 8-2. Змочванне. Капілярныя з'явы

Практыкаванне 5.2

1. У сцябле пшаніцы вада па капіляры падымаецца на вышыню h = 1,0 м. Вызначце радыус капіляра, калі змочванне поўнае. Шчыльнасць і паверхневае нацяжэнне вады straight rho equals 1 comma 0 times 10 cubed space кг over straight м cubed i straight sigma equals 7 comma 3 times 10 to the power of negative 2 end exponent space straight Н over straight м адпаведна.

2. У вертыкальна размешчаных сазлучаных капілярах, унутраныя дыяметры якіх d1 = 0,60 мм і d2 = 1,20 мм, знаходзіцца ртуць. Вызначце рознасць узроўняў ртуці ў капілярах, калі яна цалкам не змочвае паверхню капіляраў. Шчыльнасць і паверхневае нацяжэнне ртуці straight rho equals 13 comma 5 times 10 cubed space кг over straight м cubed i straight sigma equals 0 comma 47 space straight Н over straight м адпаведна.

3. Адну з дзвюх аднолькавых капілярных трубак апускаюць у ваду, а другую — у вадкасць, паверхневае нацяжэнне якой straight sigma subscript вад equals 2 comma 2 times 10 to the power of negative 2 end exponent space straight Н over straight м. Вада ў першай трубцы паднялася на вышыню hв = 15 см, а вадкасць у другой трубцы — на hвад = 5,7 см. Вызначце шчыльнасць вадкасці, калі яна цалкам змочвае трубку. Шчыльнасць і паверхневае нацяжэнне вады straight rho equals 1 comma 0 times 10 cubed space кг over straight м cubed i straight sigma equals 7 comma 3 times 10 to the power of negative 2 end exponent space straight Н over straight м адпаведна.

4. Вызначце масу вады, якая паднялася па вертыкальна размешчаным капіляры радыусам r = 0,40 мм. Паверхневае нацяжэнне вады straight sigma equals 7 comma 3 times 10 to the power of negative 2 end exponent space straight Н over straight м.

5. У доўгую адкрытую з абодвух канцоў танкасценную капілярную трубку, размешчаную вертыкальна, упрыскнулі максімальна магчымую колькасць вады, якая ўтварыла слупок вышынёй h = 3 см. Вызначце радыус трубкі, калі вада цалкам змочвае трубку. Шчыльнасць і паверхневае нацяжэнне вады straight rho equals 1 comma 0 times 10 cubed space кг over straight м cubed i straight sigma equals 7 comma 3 times 10 to the power of negative 2 end exponent space straight Н over straight м адпаведна.