§ 4. Цеплавая раўнавага. Тэмпература — мера сярэдняй кінетычнай энергіі цеплавога руху часціц рэчыва

Практыкаванне 3

1. Тэмпература кавалка лёду па шкале Цэльсія t = –53,0 °С. Чаму роўная яго тэмпература па шкале Кельвіна?

2. Тэмпература газу па абсалютнай шкале: а) Т = 473 К; б) Т = 120 К. Чаму роўная тэмпература газу па шкале Цэльсія ў кожным выпадку?

3. Вызначце сярэднюю кінетычную энергію паступальнага руху часціц ідэальнага газу, тэмпература якога t = 20 °С.

4. Вызначце колькасць малекул ідэальнага газу, які знаходзіцца ў пасудзіне ёмістасцю V = 1,4 л, калі тэмпература газу t = 27 °С, а ціск p = 3,0 кПа.

5. Вадарод, абсалютная тэмпература якога Т = 290 К, а маса m = 2,0 кг, знаходзіцца ў пасудзіне ёмістасцю V = 2,0 м3. Вызначце ціск вадароду.

6. Тэмпература паветра, якое знаходзіцца ў пасудзіне, t1 = 24,0 °С. На колькі градусаў павялічылася тэмпература паветра, калі сярэдняя кінетычная энергія паступальнага руху яго малекул павялічылася ў α = 2,00 раза?

7. Вызначце шчыльнасць азоту, ціск якога p = 1,1 · 105 Па і абсалютная тэмпература Т = 298 К.

Адсылка да электроннага дадатку для павышанага ўзроўню

8. Сярэдняя квадратычная скорасць малекул ідэальнага газу, які знаходзіцца ў герметычна закрытай пасудзіне, павялічылася на α = 20 %. Вызначце, на колькі працэнтаў зменіцца ціск газу.