§ 2. Маса і памеры малекул. Колькасць рэчыва

Практыкаванне 1

1. Вызначце малярныя масы і масы малекул: а) вады H2O; б) вуглякіслага газу CO2; в) аміяку NH3; г) азотнай кіслаты HNO3.

2. У шклянку наліта вада H2O масай m = 0,20 кг. Вызначце колькасць рэчыва і колькасць малекул вады ў шклянцы.

3. Вызначце масу N = 4,5 · 1022 малекул серавадароду H2S.

4. Параўнайце колькасць часціц рэчыва ў алюмініевым і медным кубіках аднолькавага аб’ёму. Шчыльнасць алюмінію straight rho subscript straight a space equals space 2 comma 7 times 10 cubed space кг over straight м cubed, шчыльнасць медзі straight rho subscript straight м space equals space 8 comma 9 times 10 cubed space кг over straight м cubed.

5. У сярэбранай пласцінцы N = 1,0 · 1024 атамаў. Вызначце аб’ём пласцінкі, калі шчыльнасць серабра ρ = 10,5 · 103 кг over straight м cubed.

Мал.
Мал. 13

6. Англійскі фізік Джон Уільям Стрэт, лорд Рэлей (1842–1919), прапанаваў такі спосаб ацэнкі памераў малекул: на паверхню вады ў шырокай пасудзіне ён капнуў кроплю аліўкавага алею аб’ёмам V = 8,9 · 10–10 м3 і шчыльнасцю ρ = 9,0 · 102 кг over моль. Кропля расцяклася, утварыўшы плёнку плошчай S = 0,55 м2. Вызначце па гэтых даных масу і дыяметр малекулы аліўкавага алею, палічыўшы таўшчыню плёнкі роўнай даўжыні цыліндрычных па форме малекул алею (мал. 13). Малярную масу аліўкавага алею палічыце роўнай M = 0,28 кг over моль.

7. Вада ў адкрытай пасудзіне выпарылася за прамежак часу Δt = 6,0 сутак. Вызначце масу вады, якая знаходзілася ў пасудзіне, калі з яе паверхні кожную секунду вылятала ў сярэднім open angle brackets N subscript 1 close angle brackets = 5,0 · 1018 малекул.

Адсылка да электроннага дадатку для павышанага ўзроўню

8. Маса газу, малекулы якога складаюцца з атамаў вадароду і вугляроду, m = 80 г. Вызначце масы ўсіх атамаў вадароду і вугляроду, калі лік малекул газу N = 3,01 · 1024.

9. Кропелька духоў, якая ўтрымлівае араматычнае рэчыва масай m = 2,0 · 10–4 г, выпарылася ў пакоі ўмяшчальнасцю V1 = 52 м3. Малярная маса араматычнага рэчыва M equals 50 space straight г over моль. Вызначце сярэднюю колькасць open angle brackets N subscript 2 close angle brackets малекул гэтага рэчыва, якія трапляюць пры кожным удыху ў лёгкія чалавека, калі аб’ём  паветра, якое ён удыхнуў, V2 = 2,2 л.