§ 1. Асноўныя палажэнні малекулярна-кінетычнай тэорыі

Узаемадзеянне часціц рэчыва. Факт існавання цвёрдых і вадкіх цел пацвярджае, што паміж часціцамі рэчываў, якія ўтвараюць гэтыя целы, дзейнічаюць сілы ўзаемнага прыцяжэння. Менавіта гэтымі сіламі часціцы (малекулы, атамы або іоны) у целах утрымліваюцца разам.

З паўсядзённага досведу вядома, што сілы ўзаемнага прыцяжэння найбольш наглядна праяўляюцца ў цвёрдых целах. Тонкі сталёвы трос дыяметрам 2 мм дастаткова трывалы, каб на ім падняць груз, маса якога 150 кг.

Тое, што газы займаюць увесь адведзены ім аб’ём, сведчыць пра зусім нязначнае праяўленне сіл узаемнага прыцяжэння паміж іх малекуламі*. Прычына ў тым, што ўсярэдненая адлегласць паміж малекуламі газаў істотна перавышае памеры саміх малекул, а таксама адлегласці паміж цэнтрамі суседніх часціц вадкасці і цвёрдых цел.

Адносна малая сціскальнасць вадкасцей і цвёрдых цел сведчыць пра тое, што паміж малекуламі рэчыва існуюць і сілы ўзаемнага адштурхвання. Сілы прыцяжэння і сілы адштурхвання дзейнічаюць адначасова. У адваротным выпадку ўстойлівых станаў вялікіх сукупнасцей малекул не магло б існаваць: часціцы рэчыва сцягваліся б у адно месца ці разляталіся ў розныя бакі.

img

img

1. У адным з падручнікаў, выдадзеным у 1885 г., можна прачытаць: «Цвёрды атам... жыве ў выглядзе неверагоднай, але ўсё яшчэ неадвергнутай гіпотэзы... Аднак непараўнальна больш праўдападобная тэорыя, паводле якой матэрыя... бесперапынная, гэта значыць не складаецца з часціц з прамежкамі». Якія аргументы вы можаце прывесці аўтару гэтых радкоў, каб даказаць існаванне найдрабнейшых часціц рэчыва?

2. Уявіце, што ваш сябар скептычна ставіцца да атамаў і малекул і мяркуе, што броўнаўскі рух не з’яўляецца доказам іх існавання. Ён лічыць, што рух узважаных у вадкасці або газе часціц можна таксама растлумачыць рухам патокаў паветра або вадкасці, што знаходзяцца навакол іх. Якія аргументы вы можаце прывесці супраць такой інтэрпрэтацыі эксперыментальных назіранняў (мал. 12)?

Мал.
Мал. 12

3. Чаму броўнаўскі рух прыкметны толькі ў часціц з малымі памерамі (d ≤ 1 мкм) і масай?

4. Чаму добра прыцёрты шкляны корак цяжка выняць з рыльца шклянога флакона?

5. Дапоўніце схему ў сціслых высновах, дадаўшы доследныя абгрунтаванні асноўных палажэнняў малекулярна-кінетычная тэорыі.

Адсылка да электроннага дадатку для павышанага ўзроўню

* Нягледзячы на тое што не ўсе газы і вадкасці складаюцца з малекул (яны могуць складацца і з атамаў, і з іонаў), далей, гаворачы пра газы і вадкасці, мы будзем выкарыстоўваць тэрмін «малекула».