§ 1. Асноўныя палажэнні малекулярна-кінетычнай тэорыі

Мал.
Мал. 3

Дыскрэтная будова рэчыва. Як вы ўжо ведаеце, рэальнасць існавання малекул пацвярджаюць эксперыментальныя факты. Напрыклад, растварэнне рэчываў у вадзе і ў іншых растваральніках, механічнае драбненне рэчыва (мал. 3), сцісканне і расшырэнне ўсіх цел і асабліва газаў, дыфузія, броўнаўскі рух і многае іншае.

Мал.
Мал. 4

Рэчыва мае дыскрэтную будову, гэта значыць складаецца з асобных часціц (малекул, атамаў, іонаў). Вока можа распазнаць два пункты, калі адлегласць паміж імі не меншая, чым 0,1 мм. Сучасныя аптычныя мікраскопы дазваляюць адрозніваць структуры з адлегласцю паміж элементамі прыкладна 200 нм і больш. Яны забяспечваюць магчымасць назіраць і фатаграфаваць вельмі буйныя малекулы, якія складаюцца з соцень і нават тысяч атамаў (малекулы некаторых вітамінаў, гармонаў і бялкоў). На малюнку 4 прыведзены фотаздымак малекулы нуклеінавай кіслаты ніткападобнай формы, агульная даўжыня якой 34 мкм.

Выкарыстанне электронных мікраскопаў дазваляе назіраць і фатаграфаваць атамарныя структуры.

Ад тэорыі да практыкі

Адлегласць паміж цэнтрамі суседніх атамаў золата r = 2,90 · 10–10 м. Якая колькасць атамаў складае таўшчыню лісточка золата, лікавае значэнне якой d = 0,210 мкм?

Интересно знать

4 сакавіка 1981 г. нямецкі вучоны Герд Бініг і швейцарскі вучоны Генрых Рорэр упершыню ў свеце назіралі асобныя атамы на паверхні крэмнію з дапамогай тунэльнага мікраскопа (мал. 5). За распрацоўку і стварэнне электроннага мікраскопа (мал. 6, а) нямецкаму вучонаму Эрнсту Руске і за вынаходства сканавальнага тунэльнага мікраскопа (мал. 6, б) Г. Бінігу і Г. Рорэру прысуджана Нобелеўская прэмія па фізіцы за 1986 г.