§ 2-3. Формы маўленчай камунікацыі: вусная і пісьмовая, дыялагічная і маналагічная

Практыкаванне 23-1

Запішыце тэкст, раскрываючы дужкі. Растлумачце, на чым заснаваны жарт.

Адзін карась

Тата з Сашкай праходзяць міма (не)вялікага азярца, зацягнутага раскай* і жабурыннем* — адно толькі вочка (па)сярэдзіне і зіхціць: (як)раз туды і цаляе, закідваючы вуду, адзінокісл рыбак.

(Што)небудзь бярэцца? — (міма)ходзь цікавіцца тата.

— Ды тут толькі адзін карась і водзіцца, — махае рукой той.

Калі праз (не)йкую гадзіну вяртаюцца паўз возера (на)зад, Сашка, прыўзняўшыся на дыбачках бліжэй да татавага вуха, шэпча:

— Дзядзька яшчэ яго (не)злавіў?

— Каго?

— Ды таго аднаго карася, што тут водзіцца (А. Зэкаў).

Выпішыце прыслоўе, ужытае ў форме пэўнай ступені параўнання. Запішыце ўсе іншыя формы гэтага слова.