Печатать книгуПечатать книгу

§ 2-3. Формы маўленчай камунікацыі: вусная і пісьмовая, дыялагічная і маналагічная

Сайт: Профильное обучение
Курс: Беларуская мова. 10 клас
Книга: § 2-3. Формы маўленчай камунікацыі: вусная і пісьмовая, дыялагічная і маналагічная
Напечатано:: Госць
Дата: Пятница, 17 Май 2024, 11:59

Практыкаванне 17

 Разгледзьце схему. Падрыхтуйце на яе аснове вуснае паведамленне пра віды маўлення.

Звярніце ўвагу!

Звярніце ўвагу!

Адрозніваюць знешняе і ўнутранае маўленне.
Знешнім лічыцца вуснае (дыялагічнае і маналагічнае) і пісьмовае маўленне.
Унутранае маўленне — гэта размова чалавека з самім сабой. Яно не накіравана на зносіны з іншымі людзьмі.

Практыкаванне 18

Прачытайце тэкст. Вызначце яго асноўную думку. Як аўтар абгрунтоў­вае яе?

Каб належным чынам весці гутарку, трэба перш за ўсё ўмець слухаць: Меней гавары, болей ведац.. будз..ш. Слухай многа, а гавар.. мала.

Народ перасцерагае: да мовы трэба ставіцца ўважліва. Перш чым сказаць, трэба добра падумаць, узважыць кожнае слова. Настойліва гучыць папярэджванне: Выказанаг.. слова да губы не верн..ш. Слова (не)в..рабей: выпусц..ш — (не)злов..ш. Са свайго языка спусц..ш — на чужым (не)злов..ш.

Запас бяды не чыніць. Гэтая «нямоўная» прыказка справядлівая. Добра, калі чалавек шмат ведае. Толькі ўмей выбраць, што падыхо­дзіць для гутаркі, умей абмежаваць прадмет размовы, каб весці яе ў па­трэбным кірунку.

Зважай на ўмовы гутаркі, ведай, што сказаць: Усё знай, ды (не)ўсё бай. Многа ведай, ды мала гавары. Трэба знаць, што сказаць. У доб­рую часіну сказац.., а (у/ў)ліхую памаўчац.. (Паводле А. Каўруса).

Пра вуснае ці пісьмовае маўленне гаворыцца ў тэксце?
Запішыце прыказкі, устаўляючы прапушчаныя літары і раскрываючы дужкі. Абгрунтуйце, што кожная з іх мае самастойны змест і выражае закончаную думку.

Практыкаванне 19

 Выкарыстоўваючы табліцу, параўнайце вуснае і пісьмовае маўленне, раскажыце пра асаблівасці кожнага з іх.

Практыкаванне 20

Вызначце, якія з прыведзеных уласцівасцей характэрны для вуснага маў­лення, а якія — для пісьмовага.

Інтанацыя, тэмп (хуткі, павольны, нармальны), знакі прыпынку, тон (спакойны, ціхі, вясёлы, ласкавы, бадзёры і г. д.), абзац, лагічны націск, чырвоны радок, паўза, міміка, жэсты.

Выпішыце сродкі выразнасці, характэрныя для вуснага маўлення.

Практыкаванне 21

 Абгрунтуйце справядлівасць выказвання Бернарда Шоу: «Ёсць пяцьдзясят спосабаў сказаць “так” і пяцьсот спосабаў сказаць “не”, і толькі адзін спосаб іх напісаць». Якія з характарыстык вуснага і пісьмовага маўлення да­зволілі Б. Шоу зрабіць такую выснову?

Практыкаванне 22

Прачытайце тэксты. Ахарактарызуйце сітуацыю маўлення. Вызначце асаблівасці маналагічнага і дыялагічнага маўлення.

І. Прыязджайце, прыходзьце, сябры, на вясёлае свята. Паверце паэту Міколу Маляўку, які аднойчы пабываў там:

Да Аўцюкоў, як цень, 
Хадзіў я ў вечнай скрусе,
А там пацёрся дзень —
І цэлы год смяюся.

Даўно і я паверыў, што смех — дар Божы. Смяюцца ўсе, але кожны па-свойму. Адзін смяецца, каб яго не чулі. Другі — на ўсю іванаўскую. Адзін — як парася свянцонае, другі — як з гары едучы. Смяецца рачная вада з балота, што яно зыбаецца. Смяецца кацёл з гаршка, бо ён чорны. Але ж смех не арэх — зуб не лупіць. Пасмяяцца — не пакалечыць. Ведаю адно: лепш жартаваць, чым гараваць. Дык давайце, сябры, весяліцца, як гэта ўмеюць рабіць мае землякі — аўцюкоўцы. Іх дасціпныя жарты, анекдоты, падколкі, прыпеўкі, вясёлыя байкі — увесь гэты фальклор вельмі кранае душу кожнага чалавека. Кранае, бо аўцюкоўскі гумар народны, а не прыдуманы, не высмактаны з пальца, таму і мудры, смешны, павучальны. Запрашаю ўсіх вясёлых людзей у госці да аўцюкоўцаў (У. Ліпскі).

ІІ. З парога папрасіў:
— Палячы!
— А што баліць?
— Жывот.
— Ад чаго баліць?
— Ад смеху!
От і кажуць у Аўцюках: «Не кожны хворы, хто стогне». А яшчэ кажуць, што лепш жартаваць, чым гараваць.
Што мы, беларусы, рабілі, робім і будзем рабіць! Свет захаваўся таму, што смяяўся (У. Ліпскі).

Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку ў сказах з простай мовай і пры дыялогу.

Практыкаванне 23

 Складзіце дыялогі па адной з прапанаваных сітуацый (на выбар).

а) Вам трэба ўзяць у бібліятэцы неабходныя для напісання паведамлення (рэферата) кнігі;

б) вам трэба патэлефанаваць сябру / сяброўцы, каб даведацца, што новага адбылося ў класе, пакуль вы хварэлі / ездзілі на спаборніцт­вы і г. д.;

в) вам трэба запрасіць знакамітага земляка (ветэрана вайны / працы, пісьменніка, касманаўта і г. д.) на сустрэчу, якую арганізуе ваш клас.

Практыкаванне 23-1

Запішыце тэкст, раскрываючы дужкі. Растлумачце, на чым заснаваны жарт.

Адзін карась

Тата з Сашкай праходзяць міма (не)вялікага азярца, зацягнутага раскай* і жабурыннем* — адно толькі вочка (па)сярэдзіне і зіхціць: (як)раз туды і цаляе, закідваючы вуду, адзінокісл рыбак.

(Што)небудзь бярэцца? — (міма)ходзь цікавіцца тата.

— Ды тут толькі адзін карась і водзіцца, — махае рукой той.

Калі праз (не)йкую гадзіну вяртаюцца паўз возера (на)зад, Сашка, прыўзняўшыся на дыбачках бліжэй да татавага вуха, шэпча:

— Дзядзька яшчэ яго (не)злавіў?

— Каго?

— Ды таго аднаго карася, што тут водзіцца (А. Зэкаў).

Выпішыце прыслоўе, ужытае ў форме пэўнай ступені параўнання. Запішыце ўсе іншыя формы гэтага слова.

Практыкаванне 23-2

 Прачытайце тэкст. Вызначце яго стыль. Назавіце характэрныя моўныя сродкі, якія патрабуюць дакладнай перадачы пры перакладзе з рускай мовы на беларускую.
Пісьмова перакладзіце тэкст на беларускую мову.

То, что называют общим именем «спор», имеет много разновидностей и вариантов. Два основных из них — дискуссия и полемика.

Дискуссия — одна из важнейших форм коммуникации, метод решения проблем и разрешения споров, своеобразный способ познания. Она позволяет лучше понять то, что не является в полной мере ясным и не нашло ещё убедительного обоснования. И если даже участники дискуссии не приходят в итоге к согласию, они в ходе обсуждения определённо достигают лучшего взаимопонимания.

Цель дискуссии — достижение некоторой степени согласия её участников относительно дискутируемого тезиса. Используемые в дискуссии средства должны, как правило, признаваться всеми, кто принимает в ней участие. Употребление средств другого рода обычно ведёт к обрыву дискуссии.

Цель полемики не достижение согласия, а победа над другой стороной, утверждение собственной точки зрения. Средства, употребляемые в полемике, не обязательно должны быть настолько нейтральными, чтобы с ними соглашались все участники. Каждый из них применяет те приёмы, которые находит нужными для достижения победы, и не считается с тем, насколько они соответствуют представлениям других участников полемики о допустимых приёмах спора.

Именно это различие целей и средств дискуссии и полемики лежит в основе того, что противоположная сторона в дискуссии именуется обычно «оппонентом», а в полемике — «противником». Полемику можно сравнить с военными действиями, не предполагающими, что противник согласится с применяемыми против него средствами; дискуссия подобна «военной игре», в ходе которой допустимо опираться только на средства, доступные другой стороне и признаваемые ею.

Хотя полемика и направлена по преимуществу на утверждение своей позиции, нужно постоянно помнить, что главным в споре является достижение истины и добра. Победа ошибочной точки зрения, добытая благодаря уловкам и слабости другой стороны, как правило, недолговечна и не способна принести моральное удовлетворение (По А. Ивину).

Што збліжае дыскусію і палеміку, чым яны адрозніваюцца?
Якую мэту мае дыскусія? Палеміка?