§ 2-3. Формы маўленчай камунікацыі: вусная і пісьмовая, дыялагічная і маналагічная

Практыкаванне 23

 Складзіце дыялогі па адной з прапанаваных сітуацый (на выбар).

а) Вам трэба ўзяць у бібліятэцы неабходныя для напісання паведамлення (рэферата) кнігі;

б) вам трэба патэлефанаваць сябру / сяброўцы, каб даведацца, што новага адбылося ў класе, пакуль вы хварэлі / ездзілі на спаборніцт­вы і г. д.;

в) вам трэба запрасіць знакамітага земляка (ветэрана вайны / працы, пісьменніка, касманаўта і г. д.) на сустрэчу, якую арганізуе ваш клас.