§ 2-3. Формы маўленчай камунікацыі: вусная і пісьмовая, дыялагічная і маналагічная

Практыкаванне 20

Вызначце, якія з прыведзеных уласцівасцей характэрны для вуснага маў­лення, а якія — для пісьмовага.

Інтанацыя, тэмп (хуткі, павольны, нармальны), знакі прыпынку, тон (спакойны, ціхі, вясёлы, ласкавы, бадзёры і г. д.), абзац, лагічны націск, чырвоны радок, паўза, міміка, жэсты.

Выпішыце сродкі выразнасці, характэрныя для вуснага маўлення.