§ 2-3. Формы маўленчай камунікацыі: вусная і пісьмовая, дыялагічная і маналагічная

Практыкаванне 18

Прачытайце тэкст. Вызначце яго асноўную думку. Як аўтар абгрунтоў­вае яе?

Каб належным чынам весці гутарку, трэба перш за ўсё ўмець слухаць: Меней гавары, болей ведац.. будз..ш. Слухай многа, а гавар.. мала.

Народ перасцерагае: да мовы трэба ставіцца ўважліва. Перш чым сказаць, трэба добра падумаць, узважыць кожнае слова. Настойліва гучыць папярэджванне: Выказанаг.. слова да губы не верн..ш. Слова (не)в..рабей: выпусц..ш — (не)злов..ш. Са свайго языка спусц..ш — на чужым (не)злов..ш.

Запас бяды не чыніць. Гэтая «нямоўная» прыказка справядлівая. Добра, калі чалавек шмат ведае. Толькі ўмей выбраць, што падыхо­дзіць для гутаркі, умей абмежаваць прадмет размовы, каб весці яе ў па­трэбным кірунку.

Зважай на ўмовы гутаркі, ведай, што сказаць: Усё знай, ды (не)ўсё бай. Многа ведай, ды мала гавары. Трэба знаць, што сказаць. У доб­рую часіну сказац.., а (у/ў)ліхую памаўчац.. (Паводле А. Каўруса).

Пра вуснае ці пісьмовае маўленне гаворыцца ў тэксце?
Запішыце прыказкі, устаўляючы прапушчаныя літары і раскрываючы дужкі. Абгрунтуйце, што кожная з іх мае самастойны змест і выражае закончаную думку.