§ 34. Моўныя нормы і культура маўлення

Практыкаванне 366

Падрыхтуйцеся да выразнага чытання верша. Паразважайце, чаму мы давяраем паэту ў яго шчырым прызнанні любові да Радзімы. Ці могуць кранаць чытача вершы, у якіх няма ўзнёслых эпітэтаў, арыгінальных параўнанняў?

Бачыў шмат —
І Эйфелеву вежу,
Спёкум Рыма, і Эльбруса лёд.
Тысячы зямных дарог і сцежак
Праз мяне прабеглі навылёт.
Думаўм я, малы, калісь з трывогай,
Як да рэк славутых мне дайсці.
Праплылі праз сэрца Дон і Волга,
Сена і Дняпро, Дунай і Цібр.
Я стаміўся ездзіць і здзіўляцца
(Хоць, прызнацца,
Ёсцьф на што глядзецьм).
Беларусу і ў Парыжы сняцца
Белізна бяроз і сосен медзь.
                                             П. Панчанка.

Зрабіце вусны арфаэпічны разбор выдзеленых слоў.
Растлумачце розныя варыянты пастаноўкі націску ў словах белізна і бялізна. Зрабіце словаўтваральны разбор і разбор па саставе слова здзіўляцца.
Запішыце па памяці крылатыя радкі з верша, што выражаюць асноўную думку твора.

 Знайдзіце з дапамогай інтэрнэт-рэсурсаў 4-5 выказванняў беларускіх пісьмен­нікаў, грамадскіх дзеячаў пра беларускую мову. На якія ўласцівасці беларускай мовы звяртаецца ўвага? Якія прыметнікі, дзеясловы выкарыстоў­ва­юцца пры характарыстыцы мовы? Ці згодныя вы з аўтарамі выказванняў? Афор­міце свой адказ як разважанне.