Печатать книгуПечатать книгу

§ 34. Моўныя нормы і культура маўлення

Сайт: Профильное обучение
Курс: Беларуская мова. 10 клас
Книга: § 34. Моўныя нормы і культура маўлення
Напечатано:: Гость
Дата: Четверг, 16 Май 2024, 06:50

Практыкаванне 348

Адкажыце на пытанні. Выканайце заданні.

1.  Раскажыце пра ролю беларускай мовы ў жыцці чалавека і гра­мадства. Як часта вы гаворыце па-беларуску? Якую адзнаку вы па­ста­вілі б сабе за веданне беларускай мовы? Матывуйце сваё ра­шэнне.

2.  Назавіце лінгвістычныя тэрміны з вывучаных раздзелаў. Дайце ім азначэнні.

3.  Пералічыце асноўныя прыметы тэксту. Ахарактарызуйце іх.

4.  Зрабіце словаўтваральны разбор і разбор па саставе слоў грамадства, руплівы, шчыраваць, па-святочнаму. Якая мэта гэтых разбораў? Чым яны адрозніваюцца?

5.  Раскажыце (з абавязковым выкарыстаннем прыкладаў) пра адну з часцін мовы па наступным плане: а) агульнае значэнне; б) мар­фалагічныя прыметы; в) словаўтваральныя асаблівасці; г) сінтак­січ­ная роля.

Практыкаванне 349

Дапоўніце табліцу. Раскажыце падрабязна пра адну з норм літаратур­най мовы.

Практыкаванне 350

Па памяці (або з дапамогай зборнікаў беларускіх прыказак) запішыце прыклады на захаванне арфаэпічных норм пры вымаўленні часціцы не і пры­на­зоў­ніка без. Сфармулюйце адпаведныя правілы.

Практыкаванне 351

 Прачытайце ў адпаведнасці з нормамі літаратурнай мовы. Паразважайце, у чым заключаецца мудрасць, філасофія, жыццёвая праўда народнай думкі. Якія маральна-этычныя ідэалы заключаны ў выразах?

1. Бацькоў не цурайся, ад Радзімы не адракайся. 2. Па нітачцы і клубок знойдзеш. 3. Усё, што сабе не міла, другому не зыч. 4. За вочы і мышаня кату хвост адкусіць пагражае. 5. Хітрасцю свет пройдзеш, ды назад не вернешся. 6. Хто пытае — той не блудзіць. 7. Не рыба, што ў рацэ, а рыба, што ў руцэ. 8. Не прыгожая прыгожа, а каханая прыгожа. 9. Суджанага і канём не аб’едзеш. 10. Кніга — маленькае акен­ца, ды праз яго ўвесь свет відаць.

Выпішыце прыклады, якія адпавядаюць правілам «Правапіс прыставак», «Правапіс канчаткаў дзеясловаў». Падбярыце з дапамогай падручнікаў, слоўнікаў па 10-15 слоў для слоўнікавага дыктанта на гэтыя правілы.

Практыкаванне 352

Адзначце словы з правільным націскам.

Практыкаванне 353

Знайдзіце і растлумачце памылкі. Запішыце выпраўленыя варыянты сказаў.

1. На ваенным была апранута шынель старога ўзору. 2. Спарт­сменаў за першае месца ўзнагародзілі залатой медаллю. 3. Валасы былі чыста вымыты пахучай дарагой шампунню. 4. Новым абуткам можна на­цер­ці балючую мазоль. 5. Мастаку, відаць, не хапіла блакітнага гуашу. 6. Жывапіс Беларусі разнастайная паводле прызначэння, тэма­тыкі, тэхнікі пісьма. 7. Ідучы па мокрым і цёмным лесе, дождж усё не пераставаў. 8. Чытаючы гэты раман, ствараецца ўражанне, што Шамякін сам быў архітэктарам. 9. Прачытаўшы пра падарожжа, мне адразу ж уявіліся гэтыя падзеі (З запісаў С. Язерскай).

Практыкаванне 354

Назавіце асновы складаных слоў, растлумачце правапіс злучальных галосных.

Запішыце ўласныя прыклады на правапіс злучальных галосных. Растлумачце адпаведныя арфаграмы.

Практыкаванне 355

Растлумачце правапіс літар о і а ў першай частцы  складаных слоў.

Падбярыце ўласныя прыклады на правапіс галосных у першай частцы складаных слоў. Растлумачце адпаведныя арфаграмы.

Практыкаванне 356

Устаўце прапушчаныя літары, растлумачце правапіс.

Дал..гляд, выс..каідэйны, вогн..ўстойлівы, зл..памятны, д..бра­быт, выс..ка­якасны, д..брасумленны, ч..рнабровы, ч..рнавалосы, ф..р­ма­ўтваральны, малак..завод, аўды..касета, мн..жналікавы, раб..та­даўца, р..бататэхніка, пр..цілеглы, ф..тагалерэя, кін..афіша, ме­тэ..зводка, дз..с..цібальны, дз..с..цітомны, з..мл..робства, св..тапогляд, с..нанарыхтоўка.

Практыкаванне 357

 Раскажыце пра спосабы словаўтварэння самастойных часцін мовы. Запішыце адпаведныя прыклады. Карыстайцеся словаўтваральным слоў­нікам. У якія групы вы ўключыце словы ветлівасць, бяздоказны, выпуск­нік, дзесяцікласнік, суразмоўца, цішыня, глуш?

Практыкаванне 358

Прачытайце азначэнні марфалогіі, прапанаваныя вучнямі. У якім з азна­чэнняў правільна акрэслены прадмет вывучэння марфалогіі і месца раздзела ў лінгвістыцы? У якіх азначэннях дапушчаны памылкі? Выправіце іх і абгрунтуйце свае праўкі.

1. Марфалогія — гэта раздзел, у якім вывучаецца слова як часціна мовы.

2. Марфалогія — навука пра мову, якая вывучае слова як часціну мовы.

3. Марфалогія вывучае часціны мовы, іх правапіс і знакі прыпынку.

4. Марфалогія — гэта раздзел граматыкі, у якім слова вывучаецца як часціна мовы.

5. Марфалогія вывучае часціны мовы, формы слова, значэнні слоў, словазлучэнняў і сказаў.

6. Марфалогія — раздзел мовазнаўства, у якім слова вывучаецца як адзінка, што выконвае ролю пэўнага члена сказа.

Практыкаванне 359

З дапамогай табліцы ўзнавіце правіла «Утварэнне і правапіс прымет­нікаў з суфіксам -ск-».

Практыкаванне 360

Утварыце і запішыце прыметнікі ад прапанаваных слоў. Растлумачце іх правапіс.

Нясвіж, Ушачы, Глыбокае, Бешанковічы, Старыя Дарогі, Канада, Парыж, узбек, Чыкага, Магдэбург, Прага, Нарвегія, Турцыя, латыш.

Практыкаванне 361

Утварыце ад дзеясловаў форму 2-й асобы множнага ліку цяперашняга часу. Пазначце націск. Абазначце канчаткі, растлумачце іх напісанне.

Чытаць, смяяцца, браць, тлумачыць, пісаць, гаварыць, рэзаць, шаптацца, плыць, ехаць, адчыняць, знаходзіцца, глядзець, баяцца.

Практыкаванне 362

Прачытайце прадмову да энцыклапедыі «Брэст», прысвечанай 1000-годдзю горада. Чаму, на вашу думку, у якасці эпіграфа да выдання складальнікі ўзялі словы Канстанціна Сіманава: «Калі кажуць пра мужнасць, успамінаюць Брэст, калі кажуць пра выпрабаванні, успамінаюць Брэст, калі кажуць пра жыццё, аддадзенае за нашу зямлю, успамінаюць Брэст»? Што вы ведаеце пра Брэст, яго гісторыю і сучаснасць?
Запішыце тэкст, устаўляючы прапушчаныя літары, растлумачце іх правапіс.

Гэта адзін з самых старажытных белару..кіх гарадоў, які пра..шоў слаўны шлях ад гарадзішча ў сутоках (З/з)аходн..га Буга і Мухаўца да сучаснага горада, які дынамічна разв..ваецца, адм..ні­страцыйнага, эканамічнага і культурнага цэнтра Брэс..кай воблас..і, найбуйнейшага м..жнароднага транспартнага вузла. Брэст вылучаецца багатай і самабытнай гістарычнай і культурнай спа..чынай. Многія лёсавызначальныя падзеі ..ўрапейскага і сусветнага значэн..я звязаны з гэтым горадам, Брэс..кай крэпасцю-геро..м. (Не)аднаразова кр..вапралітныя і разбуральныя войны, пажары і іншыя бе..ствы б..злітасна зні..чалі гара..скі набытак. І кожны раз дзякуючы сама­ад..анай працы і намаган..ям жыхароў горад адрад..аўся. Берасцейцы г..раічна і тал..навіта складалі гісторыю малой радзімы, стваралі асаблівы дух і н..паўторн..ю атмасферу свайго горада, дэманстравалі яго свету велічным і мужным, гасцін..ым і зручным для жыцця.

Брэст сё..я — гэта духоўна багаты і эканамічна развіты ..ўрапейскі горад, які ўвабраў у с..бе ўсе добрыя якасці сучаснай Беларусі і шчыра накіраваны ў мірнае будучае (А. Вабішчэвіч).

Вызначце стыль і тып тэксту, абгрунтуйце свой адказ.
Назавіце арфаэпічныя і арфаграфічныя нормы на прыкладзе слоў з тэксту.
Падбярыце сінонімы да выдзеленых слоў.
Вызначце, якой часцінай мовы з’яўляецца кожнае слова ў сказе, набраным курсівам.
Вызначце разрад займеннікаў, ужытых у тэксце.
Выберыце з тэксту назоўнік, прыметнік і дзеяслоў. Зрабіце іх марфалагічны разбор.

Практыкаванне 363

Знайдзіце памылкі ва ўжыванні лічэбнікаў. Запішыце выпраўленыя варыянты.

1. Паміж дзвюмястамі трыццаццю двума вучаніцамі. 2. З тры­мастамі пяццюдзесяццю чатырма рублямі. 3. З трымястамі двадцацю двума кнігамі. 4. Адна цэлая і дзве тысячных тоны. 5. Адзін цэлы і чатыры дзясятых літра. 6. Два новых сшыткі. 7. Чатыры вялікіх шары.

Практыкаванне 364

Прачытайце тэкст і выканайце заданні да яго.

Імідж сёння разумеецца як мэтанакіраванае стварэнне вобраза (чалавека, краіны).

Імідж краіны фарміруецца на аснове розных аспектаў: людзі, падзеі, гісторыя, традыцыі, звычкі. Ён не можа зводзіцца да адной характарыстыкі, паколькі краіна — складанае паняцце, якое налічвае мноства характарыстык. Адпаведна вобраз дзяржавы фарміруецца з некалькіх складнікаў: гістарычная спадчына, асаблівасці ўнутранай і знешняй палітыкі, спартыўныя дасягненні, ментальнасць нацыі.

Якім павінен быць імідж Рэспублікі Беларусь? Як яго ствараць? Якія фактары іграюць першасную ролю ў пазіцыянаванні краіны? Каб адказаць на гэтыя пытанні, было праведзена сацыялагічнае апытанне. Яго вынікі адлюстраваны ў наступнай дыяграме.

Так, большасць грамадзян (65 %) лічыць, што імідж дзяржавы на міжнароднай арэне ў першую чаргу фарміруецца за кошт гасціннасці, ветлівасці беларускага народа. На думку паловы апытаных, важным фактарам з’яўляецца высокая якасць прадуктаў харчавання, якія вырабляюцца ў нашай краіне. Крыху менш рэспандэнтаў (48 %) адзначылі міралюбівую і дружалюбную палітыку. Больш за трэць апытаных (35 %) лічыць, што свет ведае Беларусь праз высокія дасягненні ў спорце, перамогі на міжнародных спаборніцтвах.

Некаторыя лічаць, што фарміраванне іміджу краіны варта пачынаць з пазітыўных вобразаў малой радзімы — малых гарадоў і мястэчак. Паказальна, што ў 2016 годзе беларуская вёска Пагост трапіла ў сусветны рэйтынг, складзены кампаніяй CNN, як лепшае месца для сустрэчы Каляд і Новага года. Прычым Пагост заняў пяты радок у рэйтынгу, пакінуўшы за сабой Нью-Ёрк, Лондан, Зальцбург і Бостан.

У сённяшніх умовах недастаткова мець пэўныя перавагі (геагра­фіч­нае становішча, інвестыцыі, турызм, інфраструктуру). Важна рас­каз­ваць пра гэтыя перавагі мэтавай аўдыторыі (Паводле Т. Руда­коўскай).

1. На аснове тэксту запішыце значэнні слоў імідж, рэспандэнт, сацыялагічнае (апытанне).
2. Назавіце сцвярджэнне, якое не пярэчыць зместу тэксту:
а) імідж краіны вызначаецца на аснове аднаго крытэрыю;
б) праведзенае сацыялагічнае апытанне не прынесла плённых вынікаў;
в) высакаякасныя прадукты, што вырабляюцца ў краіне, не могуць выступаць паказчыкам іміджу;
г) фарміраванне іміджу краіны варта пачынаць са стварэння пазітыўнага вобраза малой радзімы.
3. Вызначце стыль тэксту і тып маўлення:
а) гутарковы стыль, разважанне;
б) мастацкі стыль, апісанне;
в) публіцыстычны стыль, разважанне;
г) афіцыйны стыль, апавяданне.
4. Сфармулюйце пытанні да кожнай сэнсавай часткі тэксту.
5. Прапануйце загаловак, які перадае асноўную думку тэксту.
6. Перадайце змест чацвёртага абзаца з да­памогай простага ўскладненага сказа.
 7. На аснове калажу стварыце сціслы тэкст на тэму «Прывабны імідж Бе­ла­русі». Дапоўніце выказванне ўласнымі раз­важаннямі і прапановамі адносна стварэння пазітыўнага іміджу нашай краіны.

8. Выкажыце свае адносіны да сцвярджэння, сфармуляванага ў апошнім абзацы.
9. Адкажыце на пытанні, змешчаныя ў тэкс­це. Для гэтага сфармулюйце тэзі­сы, што пера­даюць вашу абгрунтаваную пазіцыю.
10. Самастойна прапануйце пытанні (заданні) да тэксту, скіраваныя на паў­та­рэнне лексікі, словаўтварэння, марфалогіі.
11. Якія арфаэпічныя і арфаграфічныя правілы можна праілюстраваць пры­кладамі з тэксту?

Практыкаванне 365

Прачытайце аналіз тыповых памылак, дапушчаных абітурыентамі на цэнтралізаваным тэсціраванні ў заданнях па марфалогіі і правапісе. Падрыхтуйце (з дапамогай падручнікаў, слоўнікаў, інтэрнэт-рэсурсаў) практыкаванні для аднакласнікаў па тых правілах, што адпавядаюць прааналізаваным заданням.

У мінулыя гады абітурыенты дапускалі найбольшую колькасць памылак пры вызна­чэн­ні канчатка асабовых назоўнікаў 2-га скланен­ня з зацвярдзелай асновай: аб прафесару, аб док­тару, аб дыкта­ру. Каля 40 % выпускнікоў пры выкананні задання не змаглі правільна вызначыць канчаткі назоўнікаў 1-га скланення з асновай на к, які ў месным склоне адзіночнага ліку чаргуецца з ц: заяўка — (у) заяў­цы, закваска — (у) заквасцы, пралеска — (на) пралесцы. 30 % ня­пра­віль­на запісалі канчатак назоўніка дачка´ ў форме меснага склону адзі­ночнага ліку.

Веданне пачатковай формы любой часціны мовы неабходна для ўмення ўтвараць граматычныя формы слова. Практычна 65 % удзель­нікаў тэсціравання не ведалі, што прыметнікі малы, вялікі, добры, дрэнны ўтвараюць простую форму вышэйшай ступені параўнання ад іншых асноў пры дапамозе суфікса -ш-, і таму няправільна адзначылі як пададзеныя ў пачатковай форме прыметнікі меншы, большы, лепшы, горшы. 35 % абітурыентаў не ведалі пачатковай формы іншых прыметнікаў, прапанаваных у заданні ў простай форме вышэйшай ступені параўнання, напрыклад мякчэйшы.

Ад 30 да 60 % абітурыентаў не ведалі правіла асобнага напісання назоўнікаў з прыназоўнікамі пры наяўнасці залежных слоў: у глы­біню марскую, ад веку мінулага, у дзень сонечны і да т. п. Толькі 50 % абі­турыентаў правільна напісалі прыслоўі, утвораныя шляхам спалу­чэння прыназоўнікаў і склонавых форм поўных прыметнікаў і зай­меннікаў: укрутую, ухаластую, унічыю і інш.

Абітурыенты часцей за ўсё памыляліся ў напісанні не з прымет­нікамі, якія можна замяніць сінонімамі без не: недалёкі, неспакойны. Больш за 30 % з іх памылкова напісалі разам не з дзеепрыслоўямі: не знайшоўшы, не дайшоўшы, не заўважыўшы (Паводле З. Бадзевіч).

Дакладна сфармулюйце правілы, пра якія гаворыцца ў тэксце.

Практыкаванне 366

Падрыхтуйцеся да выразнага чытання верша. Паразважайце, чаму мы давяраем паэту ў яго шчырым прызнанні любові да Радзімы. Ці могуць кранаць чытача вершы, у якіх няма ўзнёслых эпітэтаў, арыгінальных параўнанняў?

Бачыў шмат —
І Эйфелеву вежу,
Спёкум Рыма, і Эльбруса лёд.
Тысячы зямных дарог і сцежак
Праз мяне прабеглі навылёт.
Думаўм я, малы, калісь з трывогай,
Як да рэк славутых мне дайсці.
Праплылі праз сэрца Дон і Волга,
Сена і Дняпро, Дунай і Цібр.
Я стаміўся ездзіць і здзіўляцца
(Хоць, прызнацца,
Ёсцьф на што глядзецьм).
Беларусу і ў Парыжы сняцца
Белізна бяроз і сосен медзь.
                                             П. Панчанка.

Зрабіце вусны арфаэпічны разбор выдзеленых слоў.
Растлумачце розныя варыянты пастаноўкі націску ў словах белізна і бялізна. Зрабіце словаўтваральны разбор і разбор па саставе слова здзіўляцца.
Запішыце па памяці крылатыя радкі з верша, што выражаюць асноўную думку твора.

 Знайдзіце з дапамогай інтэрнэт-рэсурсаў 4-5 выказванняў беларускіх пісьмен­нікаў, грамадскіх дзеячаў пра беларускую мову. На якія ўласцівасці беларускай мовы звяртаецца ўвага? Якія прыметнікі, дзеясловы выкарыстоў­ва­юцца пры характарыстыцы мовы? Ці згодныя вы з аўтарамі выказванняў? Афор­міце свой адказ як разважанне.

Практыкаванне 366-1

Сетыкет, нетыкет (англ. net — сеціва, сетка і франц. etiquette —звод правіл) — правілы паводзін, зносін у сеціве, традыцыі і культура інтэрнэт-супольнасці. Прачытайце правілы сеткавага этыкету. Ці заўсёды вы іх захоўваеце? Якія з іх вы лічыце найбольш істотнымі, значнымі? Дапішыце да сфармуляваных правіл тыя, якімі вы карыстаецеся пры зносінах у інтэрнэце.

Базавыя правілы сеткавага этыкету

  1. Будзьце ветлівымі,  нават калі  зносіны адбываюцца не ў рэальным часе. У любым выпадку вы кантактуеце з людзьмі, якія проста знаходзяцца па другі бок манітора.
  2. Не забывайцеся пра абавязковыя формулы прывітання, развітання, звароту, выказвання ўдзячнасці і інш.
  3. Пазбягайце пустаслоўя і старайцеся не траціць часу субяседніка марнал.
  4. Вычытвайце і рэдагуйце свае паведамленні і электронныя лісты перад тым, як адправіць, не перасылайце субяседніку непісьменны тэкст.
  5. Не апускайцеся да зневажальных выразаў. Ветлівасць дарэчная нават тады, калі ваш апанент аказваецца яўным хамам. Ваша права — спыніць перапіску, не адказваць на хамства.
  6. Не адмаўляйцеся дапамагчы (безумоўна, калі ў вас не просяць пераслаць грошы на незнаёмы нумар) парадай, адправіць спасылку на патрэбны рэсурс, адказаць на пытанне, даць кансультацыю.
  7. Не варта назойліва павучаць субяседніка.
  8. Не паведамляйце лішнюю інфармацыю пра сябе, свае асабістыя звесткі незнаёмым: дамашні адрас, дадзеныя пашпарта, адрас і пароль электроннай пошты і г. д.
  9. Не «раскрывайце душу» завочнаму субяседніку, не пакідайце посты і каментарыі пад чужым іменем.
  10. Не абмяркоўвайце ў сеціве асабістыя праблемы і фінансавыя моманты (З газеты).

Падбярыце сінонімы да выдзеленых слоў.
Растлумачце знакі прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі. Запішыце
сінонімы да фразеалагізма, ужытага ў тэксце.

Практыкаванне 366-2

Прачытайце. Сфармулюйце асноўную думку твора. Паразважайце, чаму ў назве верша ўжыта шматкроп’е.

Мы хочам зразумець галактык мову…

Мы хочам зразумець галактык мову.

А хто мне скажа, думае аб чым

Сцяжынка ў полі, спелы бор сасновы,

Рачулка, што прыцмоквае ўначы?

 

Хто разгадае слёзы шэрай ка́ніл ?

Хто расшыфруе для маёй душы

Аленя закаханага рыка́нне

І салаўіны цёхкат у цішы?

 

Свае званы пагойдваюць азёры.

Звініць гаёў кастрычніцкая медзь…

Мы слухаем маўклівае міжзор’есл,

А блізкіх нам не можам зразумець.

                                      Г. Бураўкін.

Назавіце створаныя паэтам вобразы, якія дапамагаюць асэнсаваць, усвядоміць разнастайнасць і складанасць жыцця.
Як назва дапамагае зразумець сэнс верша?
Растлумачце ролю пытальнікаў, шматкроп’яў у творы. Якія пачуцці аўтара яны дапамагаюць выявіць, перадаць?

Практыкаванне 366-3

Прачытайце выказванні пра мову. Як вы разумееце іх сэнс? Запішыце свае разважанні на аснове аднаго з іх у форме эсэ.

Хто згубіў сваіх продкаў — сябе губляе. Хто забыў сваю мову — усё згубіў (У. Караткевіч).

Мова — гэта вялікі народны скарб (І. Мележ).

Кожны народ мае хаця б адзін геніяльны твор, і гэты твор — мова (А. Разанаў).

Ты, мой брат, каго зваць беларусам, роднай мовы сваёй не цурайся. Як не зрокся яе пад прымусам, так і вольны яе не зракайся (А. Гарун).

Я — беларус, мая родная мова — беларуская (В. Быкаў).