§ 34. Моўныя нормы і культура маўлення

Практыкаванне 358

Прачытайце азначэнні марфалогіі, прапанаваныя вучнямі. У якім з азна­чэнняў правільна акрэслены прадмет вывучэння марфалогіі і месца раздзела ў лінгвістыцы? У якіх азначэннях дапушчаны памылкі? Выправіце іх і абгрунтуйце свае праўкі.

1. Марфалогія — гэта раздзел, у якім вывучаецца слова як часціна мовы.

2. Марфалогія — навука пра мову, якая вывучае слова як часціну мовы.

3. Марфалогія вывучае часціны мовы, іх правапіс і знакі прыпынку.

4. Марфалогія — гэта раздзел граматыкі, у якім слова вывучаецца як часціна мовы.

5. Марфалогія вывучае часціны мовы, формы слова, значэнні слоў, словазлучэнняў і сказаў.

6. Марфалогія — раздзел мовазнаўства, у якім слова вывучаецца як адзінка, што выконвае ролю пэўнага члена сказа.