§ 34. Моўныя нормы і культура маўлення

Практыкаванне 351

 Прачытайце ў адпаведнасці з нормамі літаратурнай мовы. Паразважайце, у чым заключаецца мудрасць, філасофія, жыццёвая праўда народнай думкі. Якія маральна-этычныя ідэалы заключаны ў выразах?

1. Бацькоў не цурайся, ад Радзімы не адракайся. 2. Па нітачцы і клубок знойдзеш. 3. Усё, што сабе не міла, другому не зыч. 4. За вочы і мышаня кату хвост адкусіць пагражае. 5. Хітрасцю свет пройдзеш, ды назад не вернешся. 6. Хто пытае — той не блудзіць. 7. Не рыба, што ў рацэ, а рыба, што ў руцэ. 8. Не прыгожая прыгожа, а каханая прыгожа. 9. Суджанага і канём не аб’едзеш. 10. Кніга — маленькае акен­ца, ды праз яго ўвесь свет відаць.

Выпішыце прыклады, якія адпавядаюць правілам «Правапіс прыставак», «Правапіс канчаткаў дзеясловаў». Падбярыце з дапамогай падручнікаў, слоўнікаў па 10-15 слоў для слоўнікавага дыктанта на гэтыя правілы.