§ 48. Бялкі

Пытанні і заданні

1. Укажыце лік пептыдных сувязей у малекуле рэчыва, формула якога:

img

2. Напішыце ўраўненне рэакцыі гідролізу рэчыва, формула якога:

img

3. Пры поўным гідролізе трыпептыду атрымана сумесь аланіну і фенілаланіну ў мольных суадносінах 2 : 1. Састаўце ўсе магчымыя формулы трыпептыду.

4. Пры поўным гідролізе трыпептыду атрымана сумесь гліцыну, аланіну і фенілаланіну. Састаўце ўсе магчымыя формулы трыпептыду.

5. У малекуле інсуліну чалавека змяшчаецца 6 атамаў серы (мал. 48.1). Масавая доля серы ў інсуліне роўна 3,3 %. Ацаніце малярную масу інсуліну.

6. Пры поўным гідролізе 16,5 г дыпептыду ўтварылася толькі адна амінакіслата. Яе маса роўна 18,75 г. Устанавіце будову дыпептыду.

7. Пры шчолачным гідролізе 16,0 г дыпептыду ўтварылася толькі адно арганічнае рэчыва — натрыевая соль адной з амінакіслот. Маса гэтай солі роўна 22,2 г. Устанавіце будову дыпептыду.

8*. Пры поўным кіслотным гідролізе некаторага пентапептыду атрыманы тры амінакіслаты — гліцын, аланін і фенілаланін у мольных адносінах 3 : 1 : 1. Пры частковым гідролізе гэтага ж пентапептыду былі вылучаны тры трыпептыды і тры дыпептыды. Вызначэнне N-канцавых амінакіслот у трох трыпептыдах паказала, што ў двух імі з’яўляецца гліцын, а ў трэцім — аланін. Вызначце паслядоўнасць амінакіслот у малекуле пентапептыду і напішыце яго структурную формулу.