§ 47. Амінакіслоты

*Нейлон

Нейлон утвараецца ў выніку полікандэнсацыі гексаметылендыаміну (аміну, у малекуле якога маюцца дзве амінагрупы і шэсць метыленавых img СН2 img груп) з адыпінавай кіслатой, у малекуле якой дзве карбаксільныя і чатыры метыленавыя групы:

img

З нейлону вырабляюць валокны, якія характарызуюцца высокай трываласцю і зносастойкасцю.