§ 47. Амінакіслоты

Атрыманне амінакіслот

α-Амінакіслоты могуць быць атрыманы з адпаведных карбонавых кіслот. Для гэтага спачатку атам вадароду α-вугляроднага атама карбонавай кіслаты замяшчаюць на галаген (§ 33):

img

Потым атам галагену ў малекуле α-галагензамешчанай карбонавай кіслаты замяшчаюць амінагрупай:

img

Хлоравадарод, які вылучаецца ў ходзе рэакцыі, узаемадзейнічае з малекуламі аміяку:

img

таму для рэакцыі з 1 моль хлорвоцатнай кіслаты патрабуецца 2 моль аміяку:

img