Практычная работа 3. Рашэнне эксперыментальных задач
Рашэнне эксперыментальных задач
У трох пранумараваных прабірках знаходзяцца растворы наступных рэчываў:
Варыянт 1. Гліцэрына, глюкоза, фармальдэгід.
Варыянт 2. Фармальдэгід, глюкоза, этанол.
Варыянт 3. Воцатная кіслата, гліцэрына, глюкоза.
Варыянт 4. Этанол, сахароза, глюкоза.
З дапамогай аднаго рэактыва (якога?) вызначце, у якой з прабірак знаходзіцца кожнае з рэчываў.
2. Доследным шляхам дакажыце наяўнасць крухмалу ў белым хлебе і бульбе.
3. Дакажыце, што ў састаў малекулы цукрозы ўваходзяць астаткі глюкозы. Для гэтага ажыццявіце гідроліз цукрозы.
Гідроліз цукрозы
У прабірку змясціце 0,3–0,5 г цукрозы і 7–8 см3 вады. Раствор падзяліце на тры часткі. У першую прабірку дабаўце 1 см3 разбаўленай сернай кіслаты, цэнтры кіпення і кіпяціце 1–2 мінуты. У другую прабірку таксама дабаўце кіслату, але награванне не правадзіце. Трэцяя прабірка — кантрольная. Потым ва ўсіх прабірках ажыццявіце якасную рэакцыю на глюкозу.
Дадатковы эксперымент
Доследным шляхам дакажыце наяўнасць глюкозы ў саставе садавіны (яблыкі, грушы, вінаград і інш.).