*Лабараторны дослед 5. Параўнанне ўласцівасцей мыла і сінтэтычных мыйных сродкаў
У дзве прабіркі змясціце па 1–2 см3 раствору мыла і сінтэтычнага мыйнага сродку. Закаркуйце прабіркі і страсяніце. Назіраецца ўспеньванне змесціва ў абедзвюх прабірках. Дабаўце ў кожную прабірку 1–2 см3 раствору солі кальцыю або магнію, закаркуйце і страсяніце. У прабірцы з мылам выпадае белы асадак і з’яўленне пены не назіраецца, у той час як у прабірцы з СМС захоўваецца ўспеньванне.
Зрабіце вывады аб мыйным дзеянні ў жорсткай вадзе мыла і сінтэтычных мыйных сродкаў.