§ 36. Вылічэнні па ўраўненнях рэакцый, якія працякаюць у растворах

Пытанні і заданні

1. Разлічыце масу ацэтату натрыю, які спатрэбіцца для прыгатавання 100 см3 яго раствору з малярнай канцэнтрацыяй, роўнай 0,2 моль/дм3.

2. У вадзе растворана прапанавая кіслата масай 5,92 г. Разлічыце аб’ём 10%-га раствору гідраксіду калію шчыльнасцю 1,09 г/см3, які спатрэбіцца для нейтралізацыі кіслаты.

3. У рэцэпце прыгатавання цеста было запісана наступнае: «Адну чайную лыжку соды пагасіце некалькімі сталовымі лыжкамі 6%-га воцату». Толькі гаспадыня забылася запісаць, колькі сталовых лыжак воцату для гэтага спатрэбіцца. Аднавіце гэту частку рэцэпту. Улічыце, што ў чайнай лыжцы змяшчаецца прыкладна 3 г соды, а ёмістасць сталовай лыжкі — прыкладна 10 см3. Шчыльнасць 6%-га раствору воцатнай кіслаты роўна 1,007 г/см3.