§ 36. Вылічэнні па ўраўненнях рэакцый, якія працякаюць у растворах

Вылічэнні па ўраўненнях рэакцый, якія працякаюць у растворах

Рашэнне разліковых задач, у якіх фігуруюць не індывідуальныя рэчывы, а іх растворы, прынцыпова не адрозніваецца ад рашэння звычайных задач, якія патрабуюць разліку па ўраўненню хімічнай рэакцыі. У гэтым выпадку неабходна папярэдне вылічыць змяшчэнне рэагуючых рэчываў у растворы (гэта можа быць маса або колькасць), потым неабходна выканаць разлік па ўраўненню хімічнай рэакцыі, якая працякае. Разгледзім прыклады такіх задач і іх рашэнне.

Прыклад 1. Маецца 50 г воднага раствору мурашынай кіслаты з масавай доляй НСООН, роўнай 10 %. Разлічыце масу 5%-га раствору NaOH, які спатрэбіцца для нейтралізацыі кіслаты.

Рашэнне

Ураўненне рэакцыі, якая працякае:

img

Разлічым масу кіслаты:

img

Разлічым колькасць кіслаты:

img

З ураўнення рэакцыі вынікае, што для нейтралізацыі кіслаты спатрэбіцца 0,109 моль шчолачы.

Разлічым масу шчолачы:

img

Разлічым масу 5%-га раствору NaOH:

img

Адказ: спатрэбіцца 87,2 г 5%-га раствору шчолачы.

Прыклад 2. Які аб’ём 6%-га раствору воцатнай кіслаты шчыльнасцю 1,007 г/см3 спатрэбіцца для таго, каб «пагасіць» 3 г пітной соды? Які аб’ём вуглякіслага газу (н. у.) пры гэтым вылучыцца?

Рашэнне

Ураўненне рэакцыі ўзаемадзеяння пітной соды з воцатнай кіслатой:

img

Разлічым колькасць соды:

img

Разлічым аб’ём 6%-га раствору воцатнай кіслаты шчыльнасцю 1,007 г/см3, які спатрэбіцца для ўзаемадзеяння з гідракарбанатам натрыю колькасцю 0,0357 моль:

img

Разлічым аб’ём 0,0357 моль вуглякіслага газу (н. у.), які вылучыцца ў выніку дадзенай рэакцыі:

img

Адказ: спатрэбіцца 35,5 см3 кіслаты, вылучыцца 0,800 дм3 вуглякіслага газу.

Прыклад 3. Для поўнай нейтралізацыі воцатнай кіслаты, растворанай у 30 см3 вады, спатрэбілася 23,4 см3 раствору гідраксіду натрыю з малярнай канцэнтрацыяй 0,5 моль/дм3. Разлічыце масавую долю воцатнай кіслаты ў зыходным растворы.

Рашэнне

Ураўненне рэакцыі, якая працякае:

img

Разлічым колькасць гідраксіду натрыю, зрасходаванага на нейтралізацыю воцатнай кіслаты:

у 1000 см3 — 0,5 моль NaOH;

у 23,4 см3x моль NaOH;

x = 0,0117.

З ураўнення рэакцыі вынікае, што ў растворы воцатнай кіслаты змяшчалася 0,0117 моль рэчыва. Маса воцатнай кіслаты:

img

Разлічым масавую долю воцатнай кіслаты ў зыходным растворы. Напомнім, што агульная маса раствору складаецца з сумы мас растваральніка і растворанага рэчыва. Шчыльнасць вады роўна 1,0 г/см3.

img

Адказ: 2,29 %.

Вылічэнні па ўраўненнях рэакцый, якія працякаюць у растворах, прынцыпова не адрозніваюцца ад звычайных разлікаў па ўраўненнях хімічных рэакцый.

Для рашэння задач такога тыпу неабходна, выкарыстоўваючы даныя па саставе раствораў, разлічыць колькасці рэагуючых рэчываў, потым выканаць разлік па ўраўненню рэакцыі.