Практычная работа 2. Параўнанне ўласцівасцей карбонавых і неарганічных кіслот

Мэта работы: даследаваць хімічныя ўласцівасці карбонавых кіслот і параўнаць іх з хімічнымі ўласцівасцямі неарганічных кіслот.

Абсталяванне і рэактывы: штатыў з прабіркамі, спіртоўка, трымальнік для прабірак, водныя растворы воцатнай і хлоравадароднай кіслот, аксід медзі(II), растворы шчолачы і соды, цынк (гранулы), растворы індыкатараў, індыкатарная папера. Для дадатковага эксперыменту — розная садавіна і ягады.

Ход работы

Ажыццявіце ўзаемадзеянне воцатнай і хлоравадароднай кіслот з выдадзенымі вам рэчывамі. Параўнайце з’явы, якія назіраюцца. Напішыце ўраўненні рэакцый, якія працякаюць, у малекулярнай і іоннай формах.

Дадатковы эксперымент

Выпрабуйце растворамі лакмусу, метыларанжу і індыкатарнай паперай сокі лімона, яблыка, журавін і іншых кіслых пладоў. Пераканайцеся ў прысутнасці кіслот у іх саставе.