Лабараторны дослед 3. Узаемадзеянне гліцэрыны з гідраксідам медзі(II)
У прабірку наліце 1–2 см3 раствору шчолачы, потым крыху раствору сульфату медзі(II). Адбываецца выпадзенне асадку гідраксіду медзі(II). Пасля гэтага наліце ў прабірку 1–2 см3 раствору гліцэрыны. Назіраецца растварэнне асадку гідраксіду медзі(II) і ўтварэнне празрыстага раствору васількова-сіняга колеру.