§ 18. Алкіны

Фізічныя ўласцівасці

Фізічныя ўласцівасці алкінаў падобныя да ўласцівасцей адпаведных алкенаў. Так, алкіны з лікам атамаў вугляроду ў малекуле 2—4 пры пакаёвай тэмпературы з’яўляюцца бясколернымі газападобнымі рэчывамі. Алкіны з лікам атамаў вугляроду ў малекуле ад 5 да 16 — вадкасці. Алкіны з лікам атамаў вугляроду ў малекуле больш за 16 уяўляюць сабой цвёрдыя рэчывы. Тэмпературы кіпення некаторых алкінаў неразгалінаванай будовы прыведзены ў табліцы 18.1.

Табліца 18.1. Тэмпературы кіпення алкінаў
Назва Структурная формула Тэмпература кіпення (tкіп, °С)
Этын img CH –84
Прапін img C img СН3 –23
Бутын-1 img C img СН2 img СН3 –8
Пентын-1 img C img (СН2)2 img СН3 39
Гексін-1 img C img (СН2)3 img СН3 71
Гептын-1 img C img (СН2)4 img СН3 100
Актын-1 img C img (СН2)5 img СН3 126

Алкіны нерастваральныя ў вадзе, але добра раствараюцца ў арганічных растваральніках.

Шчыльнасць вадкіх і цвёрдых алкінаў меншая, чым у вады.