§ 16. Атрыманне і прымяненне алкенаў

Пытанні і заданні

1. Напішыце ўраўненні рэакцый атрымання: а) этылену з этылавага спірту; б) прапілену з 2-бромпрапану; в) прапілену з прапану. Укажыце ўмовы працякання гэтых рэакцый. Усе ўказаныя рэакцыі можна правесці ў адваротным напрамку. Запішыце ўраўненні адваротных рэакцый і ўкажыце ўмовы іх працякання.

2. Прапануйце два спосабы атрымання хлорэтану з этылену. Напішыце ўраўненні рэакцый, якія працякаюць.

3. Колькі алкенаў можа быць атрымана пры дэгідрыраванні 2-метылбутану? Напішыце ўраўненні рэакцый і ўкажыце ўмовы іх працякання.

4. Пры поўным згаранні вуглевадароду А ўтварылася 27 г вады і 33,6 дм3 (н. у.) вуглякіслага газу.

а) Устанавіце найпрасцейшую формулу вуглевадароду А.

б) У выніку прапускання дадзенага вуглевадароду ў сумесі з лішкам вадароду над нікелевым каталізатарам пры награванні атрыман вуглевадарод Б, які мае шчыльнасць 1,964 г/дм3 (н. у.).

Выведзіце малекулярныя формулы вуглевадародаў А і Б.

5. У выніку гідрыравання алкену X утвараецца алкан, пры хлараванні якога можна атрымаць толькі два ізамерныя монахлорзмяшчальныя рэчывы. Пры ўзаемадзеянні алкену X з бромнай вадой утвараецца рэчыва саставу C6H12Br2, якое мае сіметрычную будову. Прывядзіце структурную формулу алкену X і састаўце ўраўненні ўсіх рэакцый, якія працякаюць.

6. Алкан і алкен змяшчаюць аднолькавую колькасць атамаў вугляроду ў малекуле. Масавая доля (%) вадароду ў алкане на 2,38 адзінкі больш, чым у алкене. Устанавіце малекулярную формулу алкену.

7. Вылічыце масу поліэтылену, які можа быць атрыманы з 200 м3 (н. у.) этану, калі выхад прадукту рэакцыі дэгідрыравання складае 96 %, а полімерызацыі — 98 %.

8. Напішыце ўраўненні рэакцый, з дапамогай якіх можна ажыццявіць наступныя ператварэнні:

img