§ 13. Алкены. Структурная ізамерыя і наменклатура

Наменклатура алкенаў

У адрозненне ад алканаў, у назве алкенаў замест суфікса -ан выкарыстоўваецца суфікс -ен(-эн), які абазначае двайную сувязь. Атамы вугляроду галоўнага ланцуга нумаруюць, пачынаючы з таго канца, да якога бліжэй двайная сувязь. Становішча двайной сувязі ўказваюць нумарам атама вугляроду, ад якога яна пачынаецца.

Этылен у адпаведнасці з правіламі наменклатуры называецца этэн. Прапілен — прапен. Назавём ізамерныя алкены саставу C4H8:

img

Разгледзім больш складаны прыклад. Назавём алкен, структурная формула якога:

img

Выбярэм галоўны ланцуг злучэння. У дадзеным выпадку выбар не ўяўляе цяжкасцей, гэта самы доўгі гарызантальна размешчаны ланцуг, ён уключае двайную сувязь. Пранумаруем атамы вугляроду. Нумарацыю пачынаем з таго канца, да якога бліжэй двайная сувязь:

img

Галоўны ланцуг уключае шэсць атамаў вугляроду, двайная сувязь пачынаецца з другога атама вугляроду, таму на канцы назвы будзе суфікс -ен з лічбай 2. Становішча двух метыльных груп пры чацвёртым і пятым атамах вугляроду абазначаюцца, як і ў выпадку алканаў, адпаведнымі нумарамі. У выніку назва злучэння: 4,5-дыметылгексэн-2.

Магчымасці ізамерыі ў радзе алкенаў шырэйшыя, чым у алканаў, так як, акрамя ізамерыі вугляроднага шкілета, магчыма ізамерыя становішча двайной сувязі.

Прынцыпы пабудовы назваў алкенаў падобныя на разгледжаныя раней для алканаў. Становішча двайной сувязі ўказваецца нумарам атама вугляроду галоўнага ланцуга, з якога пачынаецца С img С сувязь. Атамы вугляроду галоўнага ланцуга нумаруюць з таго канца, да якога бліжэй двайная сувязь.