*§ 8-1. Закон Авагадра. Адносная шчыльнасць газаў. Аб’ёмная доля газу ў сумесі

Пытанні і заданні

1. Сфармулюйце закон Авагадра. Чаму ён выконваецца для газападобных рэчываў і не выконваецца для рэчываў у цвёрдым або вадкім стане?

2. Што такое малярны аб’ём газу? Як ён змяняецца з павелічэннем тэмпературы і ціску?

3. Як вынікі эксперыментаў па вымярэнні аб’ёмаў газаў, якія ўдзельнічаюць у рэакцыях узаемадзеяння хлору з вадародам і азоту з кіслародам, дазволілі Авагадра прыйсці да высновы аб тым, што азот, кісларод, хлор і вадарод складаюцца з двухатамных малекул? Улічыце, што ў выніку ўзаемадзеяння азоту з кіслародам, што працякае толькі пры надзвычай высокай тэмпературы, утвараецца аксід азоту(II).

4. Адносная шчыльнасць па вадароду некаторага вуглевадароду роўная 15. Устанавіце малярную масу вуглевадароду і прывядзеце яго формулу.

5. У выніку выбуху сумесі, якая складалася з 1 дм3 невядомага газу і 2 дм3 кіслароду (зыходныя рэчывы прарэагавалі цалкам), утварылася 2 дм3 вуглякіслага газу і 1 дм3 азоту. Усе аб’ёмы вымераны пры аднолькавых умовах. Устанавіце формулу невядомага газу.
(Адказ: C2N2.)