§ 7. Прасторавая будова малекул алканаў. sp3‑Гібрыдызацыя

Пытанні і заданні

1. Чаму малекула метану не з’яўляецца плоскай?

2. Адлюструйце перакрыванне электронных воблакаў у малекуле этану. Укажыце прыблізныя значэнні валентных вуглоў у гэтай малекуле.

3. Алкан, які мае неразгалінаваны ланцуг з шасці атамаў вугляроду, называецца н-гексан. Састаўце структурную формулу н-гексану. Чаму вугляродны ланцуг малекулы н-гексану не з’яўляецца прамой лініяй, а мае форму ломанай лініі? Ці можа вугляродны ланцуг малекулы н-гексану прымаць іншыя прасторавыя формы?

4. Укажыце, колькі розных рэчываў пазначана наступнымі структурнымі формуламі:

img img
img img
img img

5. Знайдзіце ізамеры сярод рэчываў, формулы якіх прыведзены ніжэй:

img img
img img

6. Чаму роўныя значэнні даўжынь сувязей С img С і валентных вуглоў у малекулах алканаў?