§ 3. Тыпы хімічнай сувязі

Пытанні і заданні

1. Чаму атамы большасці хімічных элементаў не існуюць пры звычайных умовах у свабодным выглядзе (у выглядзе не звязаных паміж сабой атамаў)? Ці ёсць выключэнне з гэтай заканамернасці?

2. Што такое валентныя электроны? Укажыце лік валентных электронаў у атамах вадароду, вугляроду, азоту.

3. Пры дапамозе электронных формул адлюструйце ўтварэнне кавалентных сувязей у малекулах F2 і N2. Электронную абалонку якога высакароднага газу набываюць атамы, што ўтварылі хімічную сувязь у дадзеных малекулах?

4. Вызначце тып хімічнай сувязі ў рэчывах: I2, H2O, KCl, Na2S, CO2, O2, CH4, Cu.