§ 30. Ужыванне асабовых займеннікаў, зваротнага займенніка сябе, ужыванне прыназоўніка пры адмоўным займенніку; акцэнталагічныя нормы пры скланенні займеннікаў сам, сама, самы, ніхто, нішто

Практыкаванне № 299

Прачытайце тэкст. Да якога стылю і жанру ён адносіцца? Як вы разуме­еце яго алегарычны змест?

Мох і Дуб
Спачатку пасяліўся ля камля,
Пасля на дрэва ўзабраўся,
Як да вяршыні самае дабраўся,
Сказаў:
— Цяпер ям
Вышыня.
Магу я дарасці аж да нябёс:
Да самае далёкай зоркі.
Ды Дуб зазначыў горка:
— Шаноўны Мох,
Я для цябе зрабіў усё, што мог,
Але да зорак і нябёс
Пакуль што сам я не дарос.
                              Я. Крупенька.

Як вы разумееце выраз Але да зорак і нябёс пакуль што сам я не дарос?
 Якое слова мае значэнне ‘ніжняя патоўшчаная частка дрэва, якая прылягае да кораня’?
Вызначце, да якога разраду паводле значэння адносяцца выдзеленыя зай­меннікі. Раскажыце пра асаблівасці іх значэння.
Запішыце гэтыя займеннікі ў форме жаночага і ніякага роду разам з на­зоўні­камі ў форме адзіночнага ліку і праскланяйце іх. Абгрунтуйце напісанне канчаткаў.
Які займеннік выкарыстоўваецца для ўтварэння складанай формы найвышэйшай сту­пені параўнання прыметніка?
Складзіце два сказы з займеннікам сама ва ўскосных склонах.
Выканайце інтэрактыўнае заданне «Разрады займеннікаў».